Бярозаўка (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяро́заўка[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Бярозаўка месьціцца за 24 км на паўночны захад ад Камянцу, за 55 км на поўнач ад Берасьця, за 10 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе фальварку Каралін маёнтку Капылы (уладаньне абшарніцы Караліны Пуслоўскай) у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1845: паводле інвэнтару маёнтку ў вёсцы 49 двароў, 324 рэвіскія душы, 343 дзесяціны ворыўнай зямлі.
- канец XIX ст.: у Вярховіцкай воласьці таго ж павету і губэрні.
- 1897: паводле перапісу ў Бярозаўскай сельскай грамадзе, 80 двароў, 519 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама, кузьня; непадалёк знаходзілася сядзіба маёнтку Серыкі абшарніцы Пуслоўскай, карчма.
- 1905: 537 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 50 двароў, 228 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Вярховіцкім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 136 двароў, 653 жыхары.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 20 жыхароў вёскі.
- 1948: у пачатковай школе 38 вучняў.
- 1950: дзейнічаў калгас «Рассвет» (99 чальцоў).
- 1960: у вёсцы 290 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 223 жыхары, у калгасе «Расея».
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 113 чалавек
- 2010 год — 90 чалавек
Інфраструктура
У складзе ААТ «Каралін». Працуе крама.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads