Каралін (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралі́н[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Каралін месьціцца за 28 км на паўночны захад ад Камянцу, за 52 км на поўнач ад Берасьця, за 7 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX ст.: фальварак Каралін у складзе маёнтку Капылы ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уласнасьць абшарніцы Караліны Пуслоўскай.
- 1845: паводле інвэнтару ў фальварку 648 дзесяцінаў зямлі, да фальварку адносілася вёска Бярозаўка.
- 1890: у Вярховіцкай воласьці, фальварак належаў Ф. Пуслоўскаму, 841 дзесяціна зямлі.
- 1897: паводле перапісу ў фальварку 1 двор, 42 жыхары.
- 1905: 30 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, фальварак у Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Вярховіцкім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 62 жыхары.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 3 жыхары вёскі.
- 1948: у пачатковай школе 60 вучняў.
- 1960: у вёсцы 61 жыхар.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 259 жыхароў, цэнтар калгасу «Расея».
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 292 чалавекі
- 1999 год — 330 чалавек
Інфраструктура
Цэнтар ААТ «Каралін». Працуе клюб, бібліятэка, школа-сад.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads