Бінейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бінейка (Бенека, Беніка, Бенік, Бенька, Бенка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бенека або Беніка, пазьней Бінэка (Beneko, Bennico, Binnecke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова бін- (бен-) (імёны ліцьвінаў Бінель, Бінэрт, Бімунт; германскія імёны Benilo, Benert, Bemund) паходзіць ад стараверхненямецкага bina 'пчала'[2] або ёсьць скаротам асновы берн- (бірн-)[3].

Імя Бенека (Беніка) гістарычна бытавала ў Польшчы: Beneco (1262 год), Byenyko (1500 год)[4].

У 1630 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Abrahamus Benike, Risenburgensis Borussus, у 1637 годзе — David Benicke, Marieburgensis Prussus, у 1654 годзе — Joachimus Beneke, Tilsensis Borussus[5]. У Памор’і адзначалася прозьвішча Beneke[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Beynike (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[7]; зъ села Бенейковичъ[8], Беникъ Рымъковичъ[9] (1567 год); поддани… Римко Бениковичъ (12 траўня 1585 году)[10].

Remove ads

Носьбіты

Беняковічы (Bieniekowicz) — літоўскі шляхецкі род з Браслаўскага павету[13].

Бенька-Кяневічы (Bieńko-Kieniewicz) гербу Равіч — літоўскі шляхецкі род з Наваградчыны[13].

Бінейкі — літоўскі шляхецкі род[14].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Бянейкі, на гістарычнай МеншчынеБінькаўцы.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads