Бень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бень, Бінь — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бена, Бен або Біна (Beno, Ben, Bino[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова бін-, магчыма, паходзіць ад стараверхненямецкага bina 'пчала'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Беніка, Бінель, Бінгель, Бенат, Бінэрт, Бімунт. Адзначаліся германскія імёны Bennico, Benilo, Bengel, Bennato, Benert, Bemund. Іменная аснова бен- магла ўтварыцца як скарот (гіпакарыстык) асновы берн- (бірн-)[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Binar[5]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Бень[6].
У 1555 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэцце навучаўся Dauid Binewald, filius pastoris in Hohenstein, Prutenus, у 1605 годзе — Christoforus Benerus, Zintensis Borussus, у 1607 годзе — Johannes Biehn, Freudenauensis Borussus, у 1623 годзе — Georgius Benert[a]… Dantiscani Borussi… Andreas Bihn, Fredenauiensis Borussus, у 1633 годзе — Johannes Bien, Morungensis Borussus[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: перелаичане… а Яцъко Беневичъ (22 красавіка 1496 году)[9]; у Василишскомъ повете людеи на имя Ростя Бяневича (4 кастрычніка 1499 году)[10]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Микля Биневича (26 студзеня 1516 году)[11]; Beniszki (1744 год)[12]; Jan Biniewicz… Jerzy Biniewicz (21 жніўня 1780 году)[13][b].
Remove ads
Носьбіты
- Мікалай Бэна (Mikołaj Beno) — алтарыст з кракаўскага Казімежа, які ўпамінаецца ў 1410 годзе[19]
Бені (Bień) — прыгонныя зь вёскі Дунаю (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[20].
Бяневічы (Beniewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[21].
Беневічы (Bieniewicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[22].
Біневічы — літоўскі шляхецкі род[23].
Беневіч (Bieniewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[24].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Беневічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Бяняны.
Remove ads
Заўвагі
- Адзначалася старажытнае германскае імя Benard[7]
- Таксама:
- Бінвін: а Болътромея Бинъвиновича — бояр радуньских (18 жніўня 1541 году)[14];
- Бэнкін (адзначалася старажытнае германскае імя Bennichin[15], германскае імя Benekinus[16]): Бэнкіны (Benkin) гербу Кораб — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў[17];
- Бэнэтаўт: Бэнэтаўты (Benetowt) гербу Ліс — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[18]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads