Барут (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барут (Баруць, Парут), Барута — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Барут (Baruthus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[2]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[3][a].
Імя Барут гістарычна бытавала ў Польшчы: Paulo dicto Baruth (1296 год), Henrico Baruth (1347 год), Zifrido Baruth (1423 год), Sigmund Baruth (1470—1480 гады)[8].
У Прусіі бытавала прозьвішча Baruth[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Скомондъ и Бороуть (Галіцка-Валынскі летапіс)[10]; чоловековъ… а Борютя (1440—1492 гады)[11]; Борута Микулич Мстиславец (1512 год)[12]; terrarum desertarum in districtu Nowogrodensi… Boruthyewsczyna… Boruthiewsczyna (2 ліпеня 1519 году)[13]; Ян, Борутинъ зять[14], Шимко Борутичъ[15], Немера Борутичъ[16], Станиславъ Борута[17] (1528 год); земяне Ганязскіи… Борута Жаконскій (1536 год)[18]; на бояр господаръскихъ судеревскихъ… а Миколая Борутевича (22 чэрвеня 1538 году)[19]; Boruta Klimasz (1558 год)[20]; Станиславъ сынъ Яна Борутича… Станиславъ Борута[21], Войтехъ Борута… Себестыянъ Борута[22], Павелъ Борутичъ… Себестыянъ Борутичъ… Михалъ Борутичъ[23] (1567 год); Стасюкъ Барутовичъ (24 красавіка 1580 году)[24]; Jakub Parota (29 кастрычніка 1698 году)[25]; Katarzyna Barutowicz (1738 год)[26]; Ewa Baruta (1741 год)[26]; Barutowna (27 кастрычніка 1748 году[27] і 19 студзеня 1766 году[28]); Paweł Borutowicz (1752 год)[29]; Katarzyna Baruć (1848 год)[30].
Remove ads
Носьбіты
- Барут († 750) — князь Карантаніі
- Барута Мікуліч — літоўскі баярын з Амсьціслава, які ўпамінаецца ў 1512 годзе
- Барута — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Шымка Баруціч — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Нямера Баруціч — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Станіслаў Барута — падляскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Баруцевіч — судэраўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1538 году
- Амбражэй Барутавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[31]
Прыдомкам Барута карыстаўся літоўскі княскі род Чартарыйскіх гербу Любіч[32].
Баруты — путныя баяры маёнтку Койданава, вядомыя з XVII стагодзьдзя[33].
Баруты — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[34].
Баруты-Клімашэўскія[35] і Баруты-Цераховічы[36] — літоўскія шляхецкія роды.
Парутовічы (Porutowicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Цельшаў[37].
Барута (Boruta) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[38].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Баруцішкі.
Remove ads
Заўвагі
- Іншыя германскія імёны на -ут[4][5][6]: Diemut, Forut, Gamuth, Gersuth, Haruth, Helut, Kerdut (Гердут), Liuzut, Ramut (Рамут), Ricsut, Samut, Sambut, Tarut (Тарут), Warmut, Welut (Велют), Wermut, Wirut. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы наступных германскіх імёнаў з суфіксам -ут (-ut): Barnut, Hajuta, Harnut, Owruta, Rangut[7]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads