Відзімонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Відзімонт, Відымонт (памёр у 1382 годзе) — літоўскі баярын.
Імя
Відзімунд, Відмунд або Відзімунт, пазьней Відымонд (Widimund[2], Widmund[3], Widimunt[4], Widimond[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8]. Такім парадкам, імя Відзімонт азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Монтвід)[9].
Адпаведнасьць імя Відмант германскаму імю Witmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimund[a] або Видимонтъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх).
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, быў дзядзькам Біруты.
Упамінаецца толькі ў Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх (і пазьнейшых яго сьпісах) у зьвязку з пакараньнем сьмерцю ў 1382 годзе: «Помшчая Вайдзіла, дву вялелі на калясе разьбіці, аднога, Відзімонта, дзядзю маткі князя вялікага Вітаўта, отчня брата маткі яго, што дзяржаў Уляну, потам пак была за Монвідам, а іных баяр многа пасьцінаў, помшчая таго Вайдзіла».
Remove ads
Заўвагі
- Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads