Бірута (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бірута (Бірут, Біруць, Пірута, Пірут), Бірот, Бярута (Берут, Перут, Пэрут) — жаночае і мужчынскае імёны, а таксама вытворнае ад іх прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Біротэ або Берот (Bierotte, Berotus[1][2], Berote[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[5], германскага bero 'мядзьведзь'[6]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Baruthus (Bar-uth)[7].
Паходжаньне імя Бірута ад асновы бер- (бір-), пашыранай германскім суфіксам -ут-, сьцьвярджае менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў[8]. Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Бірута можа адпавядаць старажытнаму германскаму імю Beroidis[9].
У Польшчы ў 1605 годзе адзначалася прозьвішча Bierut, у 1650 годзе — Birut[10].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Бірут (Birut) і Бірута (Biruta)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Пируте а Петрищу дано за себе люди (1440—1492 гады)[12]; imenem Birutu… pannu Birutu (Хроніка Быхаўца)[13]; костела Бетикголского… каплана Бируту… тот алтариста Бирута (19 жніўня 1523 году)[14]; земълю пустовъскую у повете Городеньскомъ на имя Пирутевъщыну Тильвиковщыну (13 лістапада 1524 году)[15]; а Нарка дойлида Пирута (8 ліпеня 1540 году)[16]; Piruta Jankowicz (1561 год)[17]; челед… Заня Бирутовна (3 сакавіка 1587 году)[18]; две службы людей… в повете Виленском лежачые, Андрея Бирутовича (2 сакавіка 1596 году)[19]; з едной жоны Бириты (Хроніка літоўская і жамойцкая)[20]; Hrehory Biruta… Biruta Prokop… Gabryel Bazyli Biruta (26 студзеня 1664 году)[21]; Biruta (1670 год)[22]; Jerzy Birut (1675—1677 гады)[23]; cappella Biruta (1715 год)[24]; Dorota Apolonia Perutowicz (1740 год)[25]; Justyna Birotowicz (1805 год)[26]; Joannum Berotowicz (22 лістапада 1810 году)[27][a].
Remove ads
Носьбіты
- Бірута († 1382) — жонка вялікага князя літоўскага Кейстута
- Сімон Бірутавіч — ковенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1524 годзе[30]
- Антон, Самуіл і Іван Ясафатавічы Перутовічы (Перутовичи) — шляхцічы з ваколіцаў Цельшаў, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1882 год[31]
- Вінцэнт Бірутовіч — пробашч Сольскага касьцёла на 1897 году[32]
- Франц Бірутовіч — пробашч Браслаўскага касьцёла на 1897 год[33]
- Баляслаў Берут (1892—1956) — партыйны і дзяржаўны дзяяч Польскай Народнай Рэспублікі
Бяруты — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[34].
Біруці (Biruć) — прыгонныя зь вёскі Петрышкаў (каля Лынтупаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[35].
Берутовічы (Bierutowicz) гербу Шранява — літоўскі шляхецкі род[36] з ваколіцаў Шаўляў[37].
Берадзевічы (Bierodziewicz) — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага павету[38].
У 1524 годзе ўпаміналася пустаўшчына Піруцеўшчына-Цільвікоўшчына ў Гарадзенскім павеце[39].
На 1903 год існавала сяліба Беруці ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні[40].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads