Бар (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бар, Бара — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Бара або Пара (Baro[1][2][3], Paro) — імя германскага паходжаньня[4][5][6]. Іменная аснова -бар- (-бор-, -пар-) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[7][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Барэйка (Барык), Барыла, Барут, Барвід, Барвік, Барвін (Борвін), Барконт, Парман, Вінбор (Вімбар, Вімбэр), Вісбар, Даўбор (Даўбар, Даўбір, Дабар), Жыбар (Зыбар), Кілбар, Кімбар (Кімбэр, Гімбар, Гімбэр), Нарбар, Убер, Шэйбар, Эйбар. Адзначаліся германскія імёны Bareke (Baricke), Barilo, Baruthus, Barvid, Barwic, Barwin, Pargunt (Bercunt), Parmann (Barmann), Wimber, Wisbar, Dauber (Daber), Siber, Kilber, Gimber, Norber, Uber, Seiber, Eyber[b].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bar (Baro), Barlin (Parlin), Bartołt, Barołt, Waldebor, Werbar (Werber)[10]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Ratbar[11].

У Прусіі бытавалі імёны Bareyke / Barike[c] (1360 і 1397 гады)[14][15], Barkint[d] (1384 год)[15], Barim[e] (1354 год)[15], Gimber[f][20], Wissebar[g] (1417 і 1419 гады)[22].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Наръко Баровичъ (1528 год)[23]; Bor Mackowic (1558 год)[24]; Баръ Анъдреевичъ Свешъковичъ (1567 год)[25]; przez Simona Bara (красавік 1596 году)[26]; Joannes Baro (1599 год)[27]; Borewicz Jan Aleksander… Borewicz Piotr… Borewicz Wojciech (1667 год)[28]; cum generosus dominus Brink et generosus dominus Baro Taube (25 чэрвеня 1705 году)[29]; Barow (1744 год)[30]; Antoni z Borewicz — starosta y deputat powiatu Kowieńskiego (31 студзеня 1750 году)[31]; Stanisław Bary, rotm. pow. oszmiańskiego (9 лютага 1785 году)[32][h].

Remove ads

Носьбіты

Барэвічы — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

Карэва-Баровічы (з Карэва) — літоўскі шляхецкі род[53].

Бары (Bar) гербу Равіч — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Інфлянтаў і Прусіі[54].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Барэвічы (Боревичи) у Ковенскім павеце[55].

На 1900—1903 гады існавала вёска Барышкі ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні[56][57].

На гістарычнай Рэччычыне існуе мястэчка Парычы, на гістарычнай Упіччыне — вёска Парышкі.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменных асноваў -бар- і -барт- зь летувіскай мовы bárti 'ганіць, лаяць, абражаць (кагосьці)', а для іменнай асновы -пар- прызнае брак адэкватнага тлумачэньня зь летувіскай[8]
  2. Таксама адзначалася германскае імя Baroald (Baro-ald)[9]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Barocho[12], пазьнейшае Baricke[13]
  4. Адзначалася германскае імя Barkind[16] (памылковы запіс імя Barkvidh[17])
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Berim[18]
  6. Адзначалася германскае імя Gimber[19]
  7. Адзначалася германскае імя Wisbar[21]
  8. Таксама:
    • Барэн: Borenowicz (1909 год)[33];
    • Барун: на гістарычнай Ашмяншчыне існуе старажытная вёска Баруны;
    • Барш, Барэйша (адзначалася германскае імя Barras, Parish[34]): Нестанъ Баръшовичъ (29 красавіка 1542 году)[35], Барэйшы — літоўскі шляхецкі род[36];
    • Барбут, Барбот (адзначалася старажытнае германскае імя Berebode[37], у гістарычным германскім арэале адзначалася імя Barbota[38]): Барбутъ Авкгуштыновичъ (1567 год)[39], Jan Barbotowicz (1828 год)[40];
    • Барвойш (адзначалася германскае імя Barwis[41]): Бутнюс Баръвоишович (1537 год)[42];
    • Бармут (адзначалася старажытнае германскае імя Berimud, Beremot[43], Bermutus[44]): Ільля Бармут — уладальнік зямлі ў Гарадзенскай губэрні на 1890 год[45], на гістарычнай Берасьцейшчыне існуё вёска Бармуты, у Польшчы адзначаецца прозьвішча Бэрмута (Bermuta)[46];
    • Ляўдбар: Alexander Laudbor (23 кастрычніка 1655 году)[47];
    • Сьцібар: Ściborowszczyzna (1744 год)[48], Сьцібаровічы (Stiborowicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[49];
    • Самбар: Самбары (Sambor) гербу Савур — літоўскі шляхецкі род[50];
    • Шэлбар: na miejscu… Jakuba Szełborowicza (1667 год)[51]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads