Катэдра Сьвятых Станіслава і Вацлава

касьцёл у Кракаве (Польшча) From Wikipedia, the free encyclopedia

Катэдра Сьвятых Станіслава і Вацлава
Remove ads

Катэ́дра сьвяты́х Станісла́ва і Ва́цлава (па-польску: Bazylika archikatedralna św. Stanisława i św. Wacława) — катэдральны сабор на Вавэльскім узгорку ў Кракаве (Польшча). Месца каранацыі і пахаваньня польскіх каралёў.

Славутасьць
Катэдра сьвятых Станіслава і Вацлава
Bazylika archikatedralna św. Stanisława i św. Wacława
Thumb
Выгляд з поўдня
КраінаПольшча
МестаКракаў
Каардынаты50°3′16″ пн. ш. 19°56′7″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяКракаўская архідыяцэзія[d] 
Тып будынкасабор
Архітэктурны стыльготыка
Аўтар праектуGiovanni Battista Trevano[d] і Джавані Батыста Джызлені[d]
Першае згадваньнеXI стагодзьдзе
Дата заснаваньняXIV стагодзьдзе
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейны
СайтАфіцыйны сайт
Катэдра сьвятых Станіслава і Вацлава на мапе Польшчы
Thumb
Катэдра сьвятых Станіслава і Вацлава
Катэдра сьвятых Станіслава і Вацлава
Катэдра сьвятых Станіслава і Вацлава на Вікісховішчы

Remove ads

Мінуўшчына

На месцы цяперашняга храму даўней разьмяшчаліся два іншыя будынкі: Катэдральны касьцёл сьв. Вацлава (пабудаваны ў 1020 і разбураны чэскім князем Бжэціславам у 1038), а пазьней асьвечаны ў 1142 трохнэфавы касьцёл біскупа і сьвятога велікамучаніка Станіслава Шчапаноўскага. Гэты будынак згарэў у 1305 року, засталася толькі крыпта сьв. Леанарда.

Thumb
Вежы катэдры

Празь некалькі гадоў біскуп Нанкер пачаў будаўніцтва трэцяга, ужо гатычнага храма. Паколькі Кракаў да 1609 року заставаўся сталіцаю Польшчы, катэдральны сабор служыў адначасна прыдворным храмам, а ў падземных пачывальнях спачываюць каралі Польшчы.

Вавельскі сабор у наступных стагодзьдзях неаднаразова быў перабудаваны. Вакол яго зьявіліся капліцы, сярод іх капліца караля Жыгімонта, шэдэўр рэнэсанснай архітэктуры, работы італійскага дойліда Барталямэо Берэцы (1533).

На званіцы Жыгімонта, пабудаванай у XIV стагодзьдзі як частка ўмацаваньняў Вавэльскага пагорку, знаходзіцца звон «Зыгмунт», самы вядомы са званоў Польшчы, нацыянальны сымбаль краіны.

У 1399 у архікатэдральным саборы была пахаваная каралева Польшчы сьвятая Ядвіга, а ў XVII стагодзьдзі ў цэнтры сабора пабудаваны маўзалей сьвятога Станіслава Шчапаноўскага.

Remove ads

Асобы

Thumb
Саркафаг Юльюша Славацкага

У катэдры пахаваныя амаль усе каралі Польшчы ад Уладыслаў I Лакетка да Станіслава Ляшчынскага (17 каралёў, у тым ліку 2 каралевы), кракаўскія біскупы й іншыя вядомыя дзеячы.

Remove ads

Літаратура

  • Skowron Ryszard. Wawel. Kronika dziejów. — Kraków: Zamek Królewski na Wawelu, 2001. — ISBN 83-88476-05-X
  • Michał Rożek. Katedra Wawelska w XVII wieku. — Kraków: Wydawnictwo Literackie, 1980. — ISBN 83-08-00198-X

Вонкавыя спасылкі

Катэдра Сьвятых Станіслава і Вацлавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads