Вазгір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вазгі́р — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Вожгір.
Паходжаньне
Васгер (Wasger) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Васбут, Важгін, Васмунт; германскія імёны Wospot, Wesikin, Wassmundt) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[2] або wasjan 'квітнець'[3], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: отъ выгоновъ земянъ господарскихъ Росенскихъ Войтеха Возгира и Олехновичовъ… отъ земль Войтеха Вазгира (5 верасьня 1568 году)[5].
Remove ads
Носьбіты
- Матыс Вожгір — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1589 годзе[6]
- Як Мікалаевіч Вожгір — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[7]
У XVI ст. існаваў маёнтак Важгіры (Вожгири) у Жамойцкім старостве[8].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads