Васбут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васбу́т, Вазбу́т (Вязбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Васпот (Wospot) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Вазгір, Важгін, Васмунт; германскія імёны Wasger, Wesikin, Wassmundt) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[2] або wasjan 'квітнець'[1], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wasebüth (16 чэрвеня 1409 году)[4], Wazebuth (21 чэрвеня 1409 году)[5]; homines… Vaszbuth (15 красавіка 1475 году)[6]; in luto Waszbvthy (17 ліпеня 1477 году)[7]; люди нашы у Волковыиском повете… а Вазбутовичовъ (26 сьнежня 1504 году)[8]; Якубъ Вязбутовичъ (1528 год)[9]; подданого господарьского Жорославского… Богуша Возбутовича (15 сьнежня 1539 году)[10]; Станиславъ Якубовичъ Васбутъ… Мартинъ Вазбутъ (1567 год)[11]; parochia Saraska… śl. Marcin ol. Jakóba Wazbutha Gąsowski (1580 год)[12]; Paulus Wazbut (1619—1690 гады)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Якуб Вязбутавіч — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Юхна Вазбутавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[14]
- Станіслаў Якубавіч Васбут — баярын Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Марцін Вазбут — баярын Мельніцкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
У XVI ст. існавала гаспадарскае сяло Вазбуты (Возбуты) у Жамойцкім старостве[15].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Вазбуты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads