Ваз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ваз (Вазь, Вязь, Вяж), Вас — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Васа або Ваза, Веса або Веза, Воса або Воза (Waso, Weso[a], Woso) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[2] або wasjan 'квітнець'[3][b]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Васбут, Вазгір, Важгін, Васмунт. Адзначаліся германскія імёны Wospot, Wasger, Wesikin, Wassmundt.

У Польшчы адзначалася германскае імя Vasold[5][c]: Henrici, filii quondam Vasoldi (1324 год)[7].

У Ноўгарадзе бытавала імя Ваземут[d]: у Воземута (1340 — пачатак 1380-х гадоў)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кинъяту Ясколдовичу чотыри чоловеки… а Манко Возович (9 лістапада 1449 году)[10]; земль пустовских в Бряславском повете у Городскои волости на Немецкои границы на имя Вяжовщины (5 сьнежня 1514 году)[11]; Щастныи Вяжевичъ 2 кони. Якубъ Вяжевичъ З кони[12], Миколаи Вяжевич[13], Миколаи Старый Вас[14], Говен Вяж[15], Петръ Вежевичъ[16] (1528 год); третій дымъ Бурко Возевичъ маетъ сыновъ два Панкратъ и Матей (27 чэрвеня 1590 году)[17][e].

Remove ads

Носьбіты

Вязевічы (Wiaziewicz) — літоўскі шляхецкі род з Амсьціслаўскага ваяводзтва[29].

Вяжэвічы або Вязевічы (Wiażewicz, Wiaziewicz) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род з Слуцкага княства[30].

Монтвіды-Вяжэвічы (Монвілы-Вяжэвічы) — літоўскі шляхецкі род[31].

На 1909 год існаваў фальварак Васішкі ў Менскім павеце Менскай губэрні[32].

Remove ads

Заўвагі

  1. Паводле назваў мясцовасьціў Wesenbecca, Wesincheim
  2. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы вас- (ваш-, вос-) зь летувіскай мовы[4]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя *Waswald[6]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Wasmut[8]
  5. Таксама:
    • Вашэйка: Вашэйкі — літоўскі шляхецкі род[18];
    • Вазіла (адзначалася старажытнае германскае імя Wasili[1]): homo Hricz Wozilowicz (2 жніўня 1442 году)[19];
    • Важан: слуг наших пүтных Полоцкого ж повета… а в Горасима, а в-в Оксюты Вожановичов (26 ліпеня 1492 — 11 траўня 1506 году)[20];
    • Вазгід: Богданъ Возкгидовичъ (1528 год)[21];
    • Вазгіл: з Возкгилишокъ (1567 год)[22], Wazgiły (1744 год)[23];
    • Важгінт, Вазгінт: чоловеков… Вожкгинъта (9 лістапада 1449 году)[24], Wozginty (1744 год)[23], Вазгінты — літоўскі шляхецкі род[25];
    • Васэр (адзначалася германскае імя Washeri[26]): u Jana Waserowicza (1690 год)[27]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads