Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі
відаў Узброеных сілаў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны Беларусі — адзін зь відаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, створаны 8 лістапада[1] 2001 году ў выніку аб’яднаньня Вайскова-паветраных сілаў Рэспублікі Беларусь з Войскамі супрацьпаветранае абароны. Прызначаны для прыкрыцьця адміністрацыйных, ваенных, эканамічных цэнтраў Рэспублікі Беларусь і груповак яе войскаў ад удараў суперніка з паветра, а таксама для паразы аб’ектаў і войскаў суперніка й забесьпячэньня баявых дзеяньняў Сухапутных войскаў.
Remove ads
Структура

ВПС і войскі СПА Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе наступныя роды войскаў:
- ВПС,
- зэнітныя ракетныя войскі,
- радыётэхнічныя войскі.
- спэцыяльныя войскі й службы
Арґанізацыйна, ВПС і войскі СПА ўключаюць:
- Заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне,
- Паўночна-заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне,
- вайсковыя часткі непасрэднага падначаленьня,
- вайсковыя часткі апэратыўнага, тэхнічнага й тылавога забесьпячэньня
Remove ads
Пункты базаваньня
- 61-я зьнішчальная авіябаза (Баранавічы, Берасьцейская вобласьць)
- 116-я штурмавая авіябаза (Ліда, Гарадзенская вобласьць)
- 50-я транспартна-баявая (зьмяшаная) авіябаза (Мачулішчы, Менскі раён)
- 181-я баявая верталётная авіябаза (Пружаны, Берасьцейская вобл.)[2]
Баявы склад
На красавік 2012 г. войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі налічвалі звыш 500 вайскоўцаў і асобаў цывільнага пэрсаналу. Асабовы склад штодня падчас баявога дзяжурства суправаджаў звыш 400 паветраных суднаў. На ўзбраеньні стаялі аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня «Бор», «Паляна-РБ» і «Рыф-Р» беларускай распрацоўкі і вытворчасьці[3].
Тэхніка і ўзбраеньне
Remove ads
Аварыйнасьць
Паводле афіцыйных дадзеных, апублікаваных у сьнежні 2007 году, з траўня 1997 году ў ВПС і ВСПА Беларусі не было ніводнага авіяцыйнага здарэньня[8]. Катастрофа зьнішчальніка Су-27 у 2009 годзе стала, верагодна, першаю стратаю за 12 гадоў. Інфармацыя пра колькасьць лётных здарэньняў у 1990-я гады адсутнічае, вядомыя толькі некаторыя выпадкі.
- 23 траўня 1996 году падчас трэніравальнага палёту разьбіўся Су-27. Пілёт Уладзімер Карват адвёў падальную машыну ад населенага пункту й быў пасьмяротна ганараваны званьнем Героя Беларусі.
- 24 траўня 1997 году падчас трэніравальнага палёту разьбіўся Су-17, пілёт Сяргей Пагрэбан загінуў[9].
- 30 жніўня 2009 году падчас выступу на авіяцыйным шоў у Польшчы разьбіўся Су-27УБМ. Загінулі абодва чальцы экіпажа — палкоўнікі Аляксандар Марфіцкі й Аляксандар Жураўлевіч[10].
- 21 красавіка 2010 году падчас трэніравальнага палёту ва ўмовах абмежаванае бачнасьці адбылося сутыкненьне ў паветры двух самалётаў МІГ-29. Пілот аднаго з самалётаў катапультаваўся. Іншы самалёт пасьпяхова прызямліўся на базавым аэрадроме.[11]
- 29 лістапада 2011 году поруч Пружанаў разьбіўся верталёт Мі-24, загінулі тры чалавекі[12].
- 12 чэрвеня 2012 году паблізу вёскі Навіны Наваградзкага раёну разьбіўся Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы; пілёт Мікалай Грыднеў загінуў[13].
Remove ads
Здарэньні
- 12 верасьня 1995 году тры паветраныя шары, якія змагаліся за кубак Гордана Бэнэта, заляцелі ў беларускую паветраную прастору. Нягледзячы на той факт, што арґанізатары паведамілі беларускаму ўраду пра гонку яшчэ ў траўні й што пляны палётаў былі таксама прадстаўленыя, беларускія вайскова-паветраныя сілы зьбілі адзін паветраны шар. Загінулі двое амэрыканскіх грамадзянаў. З двух астатніх паветраных шароў адзін быў змушаны адразу экстрана прызямліцца, а іншы прызямліўся празь дзьве гадзіны пасьля здарэньня з прычыны пагаршэньня надвор’я. Экіпажы двух паветраных шароў былі аштрафаваны за ўезд у Беларусь бязь візы, а затым вызваленыя[14][15].
- 4 ліпеня 2012 году швэдзкі самалёт выляцеў з аэрадрому ў Пацюнах (Летува, Ковенскі раён), перасёк мяжу беларускае паветранае прасторы ў раёне Дзевянішак (побач з Салечнікамі ды Іўем), праляцеў над Івянцом[16] і, па некаторых меркаваньнях, лятаў нават над Менскам[17]. Паводле сьцьверджаньняў імаверных удзельнікаў інцыдэнту, лётчыкі скідвалі з самалёта пакеты з парашутамі, на якія былі прывязаныя цацкі ў выглядзе мядзьведзяў з улёткамі, што заклікалі да абароны свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь. Пілёты заўляюць, што ў выпадку затрыманьня беларускімі ўладамі яны плянавалі знайсьці прытулак у амбасадзе Швэцыі і што акцыя плянавалася цэлы год, таксама ў раёне Менску іх выклікалі дыспэтчары менскага аэрапорту. У мэтах пілётаў спачатку быў намер скінуць цацкі на рэзыдэнцыю прэзыдэнта Беларусі, але потым пілёты пабаяліся гэта рабіць[18].
Спачатку кіраўніцтва Беларусі адмаўляла факт парушэньня мяжы, але потым прызнала яго[19]. 31 ліпеня 2012 г. Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі ґенэрал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага войскамі СПА Беларусі ґенэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна[20]. Да таго ж, Прэзыдэнт пазбавіў пасады й віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса[21]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads