Валеры Карніцкі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валеры Карніцкі (нар. 20 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўпецкага «Кронану». Ягоны старэйшы брат, Аляксандар, таксама футбаліст.
Remove ads
Кар’ера
У 2010 годзе выступаў у Другой лізе за клюб «Вігвам» з Смалявічаў. Пазьней гуляў за міні-футбольны «Дынама-БНТУ», за спаўпецкі «Нёман» у чэмпіянаце Менскай вобласьці. У сакавіку 2014 году далучыўся да «Баранавічаў», зь якім выйграў Другую лігу. Пачатак сэзону 2015 году прапусьціў праз траўму, з чэрвеня вярнуў месца ў асноўным складзе каманды.
У лютым 2016 году выправіўся на прагляд у берасьцейскае «Дынама», і ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[2]. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, згуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У ліпені 2016 году быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[3], дзе спачатку не гуляў праз траўму, а зь верасьня пачаў праходзіць у асноўны склад.
У лютым 2017 году далучыўся да клюбу «Смалявічы-СТІ»[4][5]. Дапамог смалявічцам прасунуцца ў Найвышэйшую лігу паводле вынікаў сэзону 2017 году, аднак па заканчэньні сэзону пакінуў каманду. У лютым 2018 году быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[6], але ня даў рады. У выніку пачаў сэзон 2018 году ў складзе «Нёмана-Агра» ў Другой лізе[7]. У пачатку 2019 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу», разам зь якім стаў пераможцам Другой лігі[8]. У сьнежні 2019 году падпісаў новы двухгадовы кантракт з клюбам[9]. Пакінуў «Арсэнал» у ліпені 2021 году. З пачатку 2023 году стаў выступаць у Другой лізе за стаўпецкі «Кронан».
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads