Аляксандар Карніцкі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Карніцкі
Remove ads

Аляксандар Карніцкі (нарадзіўся 14 лютага 1989 году, Стоўпцы, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца вугорскі клюбу «Мэзэкёвэшд». У 2017—2018 гадах правёў 6 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Пераважна дзейнічае ў цэнтры паўабароны, гуляе ў апорнай зоне ці выконвае атакуючыя абавязкі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Прафэсійную кар’еру пачаў у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў». Пасьля выступаў за іншыя клюбы першай лігі, «Полацк» і «Граніт». Пасьля сканчэньня сэзону 2012 году, паводле вынікаў якога Аляксандар быў прызнаны найлепшым гульцом клюбу, футбольны агент гульца зладзіў яму прагляды ў Польшчы, дзе ім цікавіліся некаторыя мясцовыя клюбы, сярод якіх любінскі «Заглембе», а таксама чэскі «Баўміт»[4].

«Гомель»

У сьнежні 2012 году перайшоў у клюб вышэйшай лігі «Гомель»[5], дзе адразу стаў гульцом асноўнага складу. 30 сакавіка 2013 году ў дэбютным матчы ў вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпра» Аляксандар забіў свой першы гол за клюб. 24 траўня ў кампэнсаваны час забіў пераможны гол у матчы супраць БАТЭ. У інтэрвію пасьля гульні гулец назваў гэты гол «пакуль вяршыняй сваёй кар’еры»[6]. У «Гомелі» Карніцкі звычайна выступаў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Згодна са статыстыкай InStatFootball, стаў найлепшым гульцом чэмпіянату 2013 году адразу ў некалькіх намінацыях, як то колькасьць выйграных адзінаборстваў, колькасьць пасьпяховых перахопаў, колькасьць парушэньняў на гульцы[7]. Акрамя таго, 7 ліпеня 2013 году вызначыўся голам, які забіў са сваёй паловы поля ў браму жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу».

У лістападзе 2013 году была дасягнута дамоўленасьць на пераход Карніцкага ў БАТЭ[8], да якога ён далучыўся па сканчэньні сэзону ў сьнежні 2013 году. Кантракт з БАТЭ, пачаў дзейнічаць 11 сьнежня 2013 году і быў разьлічаны да 31 сьнежня 2016 году.

БАТЭ

У першай палове сэзону 2014 году зьяўляўся на полі нерэгулярна. Увосень, аднак, пачаў дэманстраваць выдатную гульню і замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчанаў на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. 16 кастрычніка 2014 году аформіў хет-трык у матчы з салігорскім «Шахцёрам», а 22 лістапада аддаў чатыры галявыя перадачы ў матчы супраць «Гомелю». У выніку стаў самым карысным гульцом другой паловы чэмпіянату, калі агулам пасьля падзелу лігі на шасьцёркі забіў 7 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Актыўна Аляксандар гуляў у групавых матчах Лігі чэмпіёнаў, дзе быў уключаны ў сымбалічную зборную 2-га туру.

Пасьля БАТЭ

У верасьні 2016 году перайшоў у ізраільскі клюб «Гапаэль» з Раананы, зь якім падпісаў кантракт на 3 гады[9]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Гомель»[10]. У чэрвені 2017 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Тосна»[11]. У ліпені 2018 году перайшоў у румынскі клюб «Сэпсі»[12].

Міжнародная

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 7 кастрычніка 2017 году ў адборачнай гульні чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Нідэрляндаў.

Remove ads

Дасягненьні

БАТЭ:

Тосна:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads