Валеры Фамічоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вале́ры Фамічоў (нар. 23 сакавіка 1988 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Энэргетык-БДАТУ». Таксама мае грамадзянства Казахстану. Маючы 202 см росту ўважаецца аднім з самых рослых беларускіх брамнікаў усіх часоў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец менскай СДЮШАР-5. Выступаў за ждановіцкую «Дарыду», дзе гуляў за дубль, а таксама аддаваўся ў арэнду клюбу Першай лігі «Камунальнік». Пасьля спыненьня існаваньня «Дарыды» апынуўся ў «Баранавічах», а потым у «Гарадзеі», дзе быў асноўным брамнікам і разам з камандай здабыў перамогу ў розыгрышы Другой лігі 2010 году. Сэзон 2011 году правёў у якасьці другога брамніка бабруйскай «Белшыны», а ў сьнежні 2011 трапіў у склад «Берасьця», дзе быў галоўным брамнікам.

У лютым 2013 году далучыўся да казаскага «Шахтара» з Караганды[4] і ўзяў грамадзянства Казахстану. У «Шахцёры» быў трэцім брамнікам і аніводнага разу не зьявіўся на полі. У верасьні 2013 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ардуспор» зь першай турэцкай лігі[5]. Дзякуючы грамадзянству Казахстану не ўважаўся легіянэрам у Турэччыне. Спачатку разглядаўся як другі брамнік, але ў сувязі з траўмай асноўнага брамніка заняў месца ў стартавым складзе, дапамог клюбу заняць трэцяе месца ў другім дывізіёне Турцыі. У лютым 2014, пакінуўшы «Ардуспор», праходзіў прагляд у «Ардабасы» з Шымкенту[6], але ў выніку ў красавіку 2014 году быў заяўлены за «Шахтар»[7]. У чэрвені 2014 году, гэтак і не згуляўшы за карагандзінскі клюб, перайшоў у «Ардуспор» ужо на трывалай аснове[8]. Аднак у новым сэзоне справы ў «Ардуспора» пайшлі значна горай, ён хутка замацаваўся на апошнім радку табліцы. У студзені 2015 году Фамічоў пакінуў Турэччыну.

У 2015 годзе выступаў за берасьцейскае «Дынама»[9], але ў чэрвені таго ж году кантракт зь берасьцейцамі быў скасаваны[10]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт да канца году з узбэцкім клюбам «Алмалык»[11]. У студзені 2016 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[12]. У жодзінскім клюбе быў мацнейшы ў канкурэнтнай барацьбе зь Ягорам Хаткевічам ды ў выніку стаў першым брамнікам. 21 траўня 2016 году, адбіўшы тры пасьляматчавыя пэнальці ў фінальным матчы супраць БАТЭ, дапамог «Тарпэда-БелАЗ» здабыць першы ў гісторыі Кубак Беларусі. У сьнежні 2016 году на два гады падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[13]. У пачатку сэзону 2017 году працягваў быць асноўным брамнікам жодзінцаў. Аднак, у чэрвені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Ардабасы»[14], які пакінуў пасьля сэзону 2017 году[15]. На 2018 год застаўся без каманды і фактычна прапусьціў сэзон.

У лютым 2019 году падпісаў кантракт з койданаўскім «Арсэналам»[16]. Згуляў за каманду ў трох матчах, дзе трымаў браму без прапушчаных галоў. У ліпені 2019 году прыяднаўся да сталічнага НФК[17]. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[18], які вярнуў сваю былую назву «Крумкачы». Увосень 2020 году пакінуў каманду. У пачатку 2021 году далучыўся да клюбу «Энэргетык»-БДАТУ з Другой лігі, дзе пачаў выконваць функцыі трэнэра брамнікаў. У ліпені 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію УЭФА катэгорыі C[19].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads