Ягор Хаткевіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягор Хаткевіч (нар. 9 ліпеня 1988 году) — беларускі футбаліст, брамнік казаскага клюбу «Атыраў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Гуляў за дубль БАТЭ, МТЗ-РІПА і «Віцебска», у другой палове 2008 году гуляў за клюб пятага швэдзкага дывізіёну[3]. З 2010 па 2012 гады быў асноўным брамнікам рэчыцкага «Ведрыча-97», а ў студзені 2013 году стаў гульцом «Гомля»[4]. Спачатку разглядаўся як другі брамнік пасьля Ігара Логвінава, але ў хуткім часе замацаваўся як асноўны брамнік гомельскай каманды. Улетку 2013 году, пасьля прыходу ў клюб Артура Лясько, стаў чаргавацца зь ім на пазіцыі брамніка.
У студзені 2014 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[5]. У складзе «Нафтану» стаў другім брамнікам пасьля Ігара Даўгялы. Сэзон 2015 году пачаў асноўным брамнікам, замацаваўся на гэтай пазыцыі пасьля траўмы Даўгялы. У студзені 2016 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[7]. Стаў другім брамнікам каманды, з чэрвеня па жнівень падчас траўмы Сяргей Туранка, а таксама пазьней у лістападзе заняў месца ў аснове. У сэзоне 2019 году стаў асноўным брамнікам каманды. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[8]. У сьнежні 2020 году па сканчэньні кантракту пакінуў прысталічны клюб[9] і неўзабаве падпісаў пагадненьне зь менскім «Дынама»[10]. У пачатку сэзона 2021 году чаргаваўся ў складзе зь Яўгенам Памазанам, а зь лета, калі Памазан пакінуў «Дынама», замацаваўся ў якасьці ясноўнага брамніка каманды. У сьнежні 2022 году па сканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[11].
У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з казаскім «Атыраў» і ў лютым склаў угоду з клюбам[12]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[13]. Як і год раней брамнік быў першым выбарам беларускага галоўнага трэнэра Віталя Жукоўскага. Па заканчэньні сэзону Хаткевіч поруч з Жукоўскім прыяднаўся да «Турану»[14]. Улетку поруч з Жукоўскім і шэрагам іншых беларусаў вярнуўся ў «Атыраў».
Міжнародная
У кастрычніку 2019 году быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, стаўшы такім чынам першым у гісторыі футбалістам «Іслачы», які быў запрошаны ў нацыянальную каманду. Дэбютаваў у зборнай 26 лютага 2020 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў.
Remove ads
Дасягненьні
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads