Валодзькі (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вало́дзькі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1868 годзе існавалі 2 вёскі Валодзькі Сьвірскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні: 16 двароў, 190 жыхароў і 9 двароў, 93 жыхара. У 1904 годзе ў вёсцы 155 жыхароў.
З 12.10.1940 году вёска ў Сьвірскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёну, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым савеце.
У 1950 годзе створаны калгас «Сталінскі шлях». З 05.03.1960 годзе вёска ў складзе саўгаса «Сьвір» (цэнтар — мястэчка Сьвір), з 04.09.1991 г. — калгасу «Сьвір».
У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, а вёска ўвайшлі ў склад Сьвірскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1997 год — 18 двароў, 45 жыхароў
- 2009 год — 29 чалавек[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads