Вальдэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вальдэн (Вальцін, Вельцін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вальдзін, Вальдзен або Вальціна, пазьней Вэльтын (Waldin, Valdenus[1], Waltino, Weltin) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].

У Прусіі бытавала імя Weltyn[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: къ Вълъденоу (1120—1130-я гады)[5]; Michas Walden, krayzzy y rotmistrz xięstwa Infladskiego, komisarż jego królewskiey mości (1599 год)[6]; Zophia Wieltiniowa (1763 год)[7]; WW. Jchmść. PP. Michał, rotmistrz Xtt-a Inflantskiego, Jozeff, Franciszek, Ludwik y Jan Waldenowie (1765 год)[8]; Waldenowna (1776 год)[9]; zaścianki… Walcinowo (1782—1783 гады)[10]; Parafia Drujska… Walcinowo, zaścianek (1784 год)[11].

Remove ads

Носьбіты

Вальдэны — літоўскі шляхецкі род[12].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуюць вёска Вальціны і хутар Вальцінаўшчына.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads