Левальд
прозьвішча (Lewald) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Левальд, Левалт (Левальт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Леаалд, Левалд або Левалт, пазьней Левальд (Leoald, Levald, Lewolt, Lewald) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова леў- (леан-) (імёны ліцьвінаў Левік, Леварт, Ленарт; германскія імёны Leuico, Levard, Leonard) паходзіць ад германскага lēw 'леў'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Рамвольт, Рынгвальд; германскія імёны Gerwald, Romuald, Ringolt) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
У 1562 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Lehwaldt, Borussus, у 1619 годзе — Wenceslaus Leowald, Borussus nobilis, у 1625 годзе — Wenceslaus Leewald, nobilis Borussus[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миколай Криштоф Радивил… служебника моего пана Бальцера Левалта Езерского (2 кастрычніка 1581 году)[6]; служебника своего Бальцера Левалта Езерского (4 кастрычніка 1581 году)[7]; земенинъ господарский повету Волковыйского, панъ Юрей Левалтъ Езерский (23 верасьня 1586 году)[8]; панъ Юрей Левалтъ Езерский, земенинъ господарский повету Волковыйского (24 кастрычніка 1586 году)[9]; Jerzy Lewalt Jezierskj Poseł Powiatu Wołkowyskiego (31 студзеня 1615 году)[10]; Paweł Lewalt Jezierski (18 чэрвеня 1633 году)[11]; пана Левалта Езерского (30 верасьня 1654 году)[12]; ur. Michała Lewalta Jezierskiego (27 лютага 1659 году[13], 14 траўня 1659 году[14]); Leon Michał Lewalt Jezierski (17 жніўня 1672 году)[15]; Stanisław Lewalt Jezierski… Michal Leon Lewalt Jezierski… Michał Lewalt Jezierski (18 жніўня 1672 год)[16]; Michał Lewalt Jezierski[17], Marcin Lewalt Jezierski[18], Jerzy Lewalt Jezierski[19], Teodor Lewalt Jezierski[20] (1690 год); Jerzy Lewalt Jezierski podczaszy Słonimski (10 красавіка 1693 году)[21]; Lewald Jezierski — podsądek Grodzieński (2 верасьня 1712 году)[22]; Alexander Lewald Jezierski — podstoli powiatu Grodzieńskiego (2 верасьня, 14 лістапада і 13 сьнежня 1712 году)[23]; Lewalt Jezierski — podstoli powiatu Grodzieńskiego (10 верасьня 1715 году)[24]; Paweł Lewalt Jezierski, Kazimierz Lewalt Jezierski (12 лютага 1717 году)[25].
Remove ads
Носьбіты
- Юрай Левальт Язерскі — зямянін гаспадарскі Ваўкавыскага павету, які ўпамінаецца ў 1586 годзе
- Ян Юр’евіч Левальт Язерскі — зэльвенскі плябан, які ўпамінаецца ў 1606 годзе[26]
- Міхал Жыгімонт Левальт Язерскі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падкаморы старадубскі ў 1666—1668 гадох[27]
- Міхал Леў Левальт Язерскі (Michał Leo Lewalt Jezierski) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Дарагічынскай зямлі[28]
- Юры Міхал Левальт Язерскі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы слонімскі ў 1693—1705 гадох і падчашы берасьцейскі ў 1696—1703 гадох[29]
- Ігнаці Левальд Язерскі (Ignacy Lewald Jezierski) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі гарадзенскі, электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Сандамірскага ваяводзтва Каралеўства Польскага[28]
- Фрыдэрык Левальд Язерскі (Fryderyk Lewald Jezierski) — электар Станіслава Ляшчынскага ад Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[28]
- Людвік і Ўладзіслаў Левальд Язерскія (Ludwik Lewald Jezierski, Władysław Lewaldt Jezierski) — прыхільнікі Аўгуста Моцнага[28]
- Аляксандар Казімер Левальт Язерскі († па 1716) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік берасьцейскі, падстолі і войскі гарадзенскі[30]
- Мэльхіёр Левальд Езерскі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік вількамірскі ў 1720 годзе[31]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads