Варна (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варна — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Варна або Верна, пазьней Вёрн (Warno, Werno, Wörn) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -варн- паходзіць ад стараверхненямецкага warnōn 'сьцерагчыся'[2] або ёсьць пашыранай суфіксам -н- (-n-) асновай -вер- (-вар-)[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Варнела, Вярнат. Адзначаліся германскія імёны Warinela, Warnad.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wierno, Warnko (Warnek, Wiernko), Warnasz (Wiernisz, Wiernusz), Warner (Werner, Wernar), Wernard (Wernhard)[2].
У 1622 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Werner, Drenckfurtensis Borussus, у 1636 годзе — Jacobus Werner, Bartensteinensis Borussus… Georgius Werner, Bubainensis Borussus, у 1640 годзе — Cristophorus Werner, Fridlandensis Borussus, у 1648 годзе — Fridericus Werner, Tapiawiensis Borussus[4].
Германскае імя Werneke бытавала ў XV ст. у Рызе[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: местечъку Вилъкииском… домъ Станисълава Ворновича… десяты домъ Яна Ворновича, одинадцаты дом Станюля Ворновича (18 траўня 1596 году)[6]; cum Zophia Warniowa ambo de Dowszczkiany (1703 год)[7]; Warniszki (1744 год)[8]; Francisco Warna de Markuny (7 лістапада 1790 году)[9][a].
Remove ads
Носьбіты
Варны (Warna) — прыгонныя зь вёсак Гіруцяў, Янова, Пелякі і Зялёнкаў (каля Лынтупаў) і ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].
Варны (Warno) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[13].
На гістарычнай Віленшчыне існуюць вёскі Варні і Варняны, у гістарычнай Прусіі — Варнэн і Варніны.
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads