Васіль Барэйкавіч

(XIV ст.) намесьнік смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Барэйкавіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік смаленскі (перад 1399 годам).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Бацькі ...

Імя

Барака, пазьней Барыка (Barocho, Baricke[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[4]. Такім парадкам, імя Барэйка азначае «дзіця»[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waissil Boreiken son[5], Wayssel filius Boreyken[6] (12 кастрычніка 1398 году); Васили Бореикович[7]; отъ князь своихъ, Ямонта да Василей Борійковъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[8]; князя Ямонта да Василія Борейкова… князя Ямонта да Василья Борекова (Сафійскі першы летапіс)[9].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Барэйкі. Меў брата Стрыгівіла (Strigiwil Boreiconis[10]), які ўпамінаецца толькі ў акце Віленска-Радамскай уніі (1401 год).

У канцы XIV ст. вялікі князь Вітаўт прызначыў яго разам з князем Ямантам сваім намесьнікам у Смаленску, а таксама дасылаў ваяваць супраць Карыбута Альгердавіча. Выступаў як сьведка ў Салінскай умове (1398 год).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads