Барэйка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барэйка (Барэка, Барык, Парэйка, Парык), Барака — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Барака, пазьней Барыка або Барэка (Barocho, Baricke[1], Bareke[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[5]. Такім парадкам, імя Барэйка азначае «дзіця»[4].
У Прусіі бытавала імя Барэйка (Барыка, Барка): Bareyke (1360 год)[6], Barike (1397 год)[7], Barcke (1399 год)[7]. У 1571 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Joachimus Borcke, Nobilis Prutenicus[8].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Паракевіч (Parakiewicz) і Парэйка (Parejko)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waissil Boreiken son[10], Wayssel, filius Boreyken[11] (12 кастрычніка 1398 году); Strigiwil Boreiconis 18 студзеня 1401 году)[12]; Васили Бореикович[13]; отъ князь своихъ, Ямонта да Василей Борійковъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[14]; князя Ямонта да Василія Борейкова… князя Ямонта да Василья Борекова (Сафійскі першы летапіс)[15]; domina Olechnowa una cum sorore sua nomine Edv[igi] patrem suum Petrum alias Boreyko cum uxore sua Anna (1428—1475 гады)[16]; Пацъка Борейковича (19 лютага 1541 году)[17]; Michno Baryk (1561 год)[18]; бояромъ высоцкимъ Остафью Борейку (13 лютага 1561 году)[19]; Woithek Poreiko… Woicziech Poreiko (1563 год)[20]; Parejko (1565 год)[21]; Олешко Борейко (1566 год)[22]; з Борейкового дворца (19 лютага 1566 году)[23]; учтивого Богъдана Ворейковича (30 ліпеня 1578 году)[24]; против опатръного Богъдана Борейковича, лавника места гсдрьского Могилевского (14 лістапада 1578 году)[25]; мещанъ нашихъ Пиньскихъ Борыковичовъ (5 ліпеня 1586 году)[26]; s panem Piotrem Boreyką (1621 год)[27]; z Łaszkiem Borykowiczem… Łaszko Boreykowicz (1638 год)[28]; Stas Parykowicz (1641 год)[29]; Барикъ Оливьченъко (1649 год)[30]; Sidor Boreyko (7 студзеня 1715 году)[31].
Remove ads
Носьбіты
- Васіль Барэйкавіч — літоўскі баярын, меў брата Стрыгівіла
- Фэціньня Барыкава — наваградзкая баярыня, якая ўпамінаецца ў 1514 годзе[32]
- Пацка Барэйкавіч — карэліцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1541 годзе
- Астафей Барэйка — высоцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1561 годзе
- Пётар Барэйка — троцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
- Антон Барэйка — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[33]
З XV ст. прыдомкам Барэйка карыстаўся літоўскі шляхецкі род Ходзькаў гербу Касьцеша[34].
Барэйкі (Borejko) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[35].
Барэйкі (Borejko) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[36].
Барэйкі-Місевічы[37] і Барэйкі-Хадкевічы[38] — літоўскія шляхецкія роды.
Парыкевічы — літоўскі шляхецкі род[39].
Барака (Barako), Баркевіч (Barkiewicz), Барэйка (Borejko) і Парэйка (Parejko) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[40].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Барэйкі (Борейки) каля Высокага Двара[41].
На 1901 год існавала вёска Барыкі ў Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[42].
На 1904 год існавалі вёскі з назвай Баркі ў Красьнянскім і Парэцкім паветах Смаленскай губэрні[43].
На 1906 год існавала вёска Барэйкіна ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[44].
На 1909 год існаваў хутар Борыкава (Барыкава) у Бабруйскім павеце Менскай губэрні[45].
Назву Барэйкі маюць вёскі на гістарычных Амсьціслаўшчыне, Ашмяншчыне і Полаччыне, назву Барэйкаўшчына — на гістарычных Ашмяншчыне і Віленшчыне.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads