Вісбар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вісбар, Візбар (Візбэр, Віжбар, Вежбар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вісбар (Wisbar) і Барвіс (Barwis[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[3], а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барыла, Барвід, Барвін; германскія імёны Barilo, Barvid, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[4]. Такім парадкам, імя Вісбар азначае «народжаны мудрым»[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Weisber[6].
У Прусіі бытавала імя Вісебар (Вісебір): Wissebir (1417 год)[7], Lorencz Wissebar (1419 год)[7]. У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Wisbar (Wissbar, Wiesbar)[8].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Візбар (Wizbar)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wissebar (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[10]; Petrus dictus Vissabor de Scoconanow (17 студзеня 1413 году)[11]; Визбору два чоловеки… Кеистовтови, Висбораву братаничю (22 чэрвеня 1415 году[12] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[13]; Визбору земля пустая Кгелутева у Росеинах[14], Визбору семъица… Визбору Сумъкаилова земля[15], у Колтянех Визбору пять чоловековъ[16] (1440—1492 гады); а въ Конътовъта Визъборовича и въ братаничовъ его въ Станя Аниромовича а у Воидата Кондратовича (18 лютага 1509 году)[17]; бояре ковенскии, Юреи Визборовичъ а Нарбутъ (8 сьнежня 1528 году)[18]; Довнар Визборовичъ (1528 год)[19]; пустовщины Визборишку… Ясвил Визборович (1537—1538 гады)[20]; Andrich Wessebor (1558 год)[21]; Вшеборъ Станиславовичъ[22], Собостыянъ Яновичъ Вшеборъ… Павелъ Вышеборъ… Григорей Вшеборъ[23], Якубъ Всуборъ[24], Матей Вшеборъ[25] (1567 год); urzędników dwornych imieniem Jana Wizbora i Andrzeja Walentynowiczów (жнівень 1658 году)[26]; Jan Wizbor[27], Krystyna Wierzborowiczowa[28], Ród Wiżborowiczów Butkunów: p. Gabriel Wizbor[29] (1690 год); jego mosci panu Jakubowi Jerzemu z Wizbora Dowiatowi (24 ліпеня 1696 году)[30]; Henryk Wizber (1826 год)[31].
Remove ads
Носьбіты
- Вісбар — літоўскі баярын, брат Якуба Мінігайлы; атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Контаўт Візбаравіч — літоўскі баярын зь Віленскага павету, які ўпамінаецца ў 1509 годзе
- Юры і Нарбут Візбаравічы — ковенскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1528 годзе
- Доўнар Візбаравіч — ковенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян і Балтрамей Мікалаевічы Багдановічы Візбары — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1592 годзе[32]
Пашкевічы зь Візбара — літоўскі шляхецкі род[33].
На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Візбары, у гістарычнай Прусіі існавала вёска Вісбарынэн.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads