Барвін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барвін (Парвін), Борвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Імя Барвін або Борвін (Barwin, Borwin) можа мець як славянскае, так і германскае[1] (гоцкае) паходжаньне[2]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барыла, Барвід, Вісбар; германскія імёны Barilo, Barvid, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Berwin[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Barwin von Wentlande[a] (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[7]; Barwyn van Wentlant (Хроніка Тэўтонскага ордэну)[8][9]; на томъ перевозе Барвинскомъ (27 красавіка 1533 году)[10]; Янъ Мартиновичъ Барвинъ (1567 год)[11]; Илия Барвиненко (1649 год)[12]; Józef Piotr Parwin (1820 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Генрых Борвін I († 1227) — князь Мэкленбургу, унук апошняга незалежнага князя бодрычаў Ніклота
- Генрых Борвін II (1170—1226) — князь Мэкленбургу
- Генрых Борвін III (каля 1220 — па 1279) — князь Мэкленбургу
- Ян Марцінавіч Барвін — баярын Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
На 1905 год існавала ўрочышча Барвін у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні[14].
На гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Барвін, у гістарычнай Прусіі — Барвіны.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвага
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads