Барвід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барвід — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Барвід (Barwidus[1], Barvid[2], Barvidh, Barwidi[3]) — імя германскага паходжаньня[a][6]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барыла, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barilo, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»), а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Barwid (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[8]; Josephus Barwidowicz, Lituanus (1665 год)[9][10].

Remove ads

Носьбіты

  • Юры Мацеевіч Барвідовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1581 і 1586 гадох[11]
  • Ян Мацеевіч Барвідовіч Пукля — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1583 і 1589 гадох[12][13]
  • Станіслаў Юр’евіч і Ядвіга Станіславаўна Барвідовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1586 і 1597 гадох[14][15]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Борвіды (Борвиды)[16].

У XVI ст. існаваў «дварэц» Парвідзішкі (Порвидишки) у Жамойцкім старостве[17].

У 1905 годзе існаваў фальварак Барвідзішкі ў Быстрыцкай воласьці[18].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Сярод іншага, прозьвішча Відэбар (Widebor) адзначалася ў XIII—XIV стагодзьдзях ва Ўроцлаве[4], а прозьвішча Відбар (Widbor) бытавала сярод познанскіх мяшчанаў[5]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads