Велікодная бабка

сьвяточны пірог з разынкамі і мігдаламі, які падаюць на Вялікдзень From Wikipedia, the free encyclopedia

Велікодная бабка
Remove ads

Веліко́дная ба́бка — сьвяточны пірог з разынкамі і мігдаламі, які падаюць на Вялікдзень.

Хуткія факты Іншыя назвы, Тып ...

Гэты салодкі пірог некалькі дзён захоўвае мяккасьць і сьвежасьць. Мела пашырэньне ў Вялікім Княстве Літоўскім прынамсі з XIV стагодзьдзя[1].

Remove ads

Складнікі

Для прыгатаваньня велікоднай[2] бабкі патрабуюцца: літар мукі, 10 жаўткоў, 5 яек, шклянка малака, 200 грамаў цукру, 130 грамаў разынак бяз костак, паўшклянкі топленага масла, 65 грамаў мігдалаў, 50 грамаў дражджэй і 65 грамаў цукатаў або апэльсінавай цэдры, смажанай у цукры. Таксама выкарыстоўваюць алей і паніровачныя сухары для формы[1].

Прыгатаваньне

Паўлітра мукі разводзяць шклянкай цёплага малака, зьмяшанага з дражджамі (50 грамаў). Атрыманае перамешваюць і пакідаюць у цёплым месцы, каб расло цеста. Калі цеста ўздымецца, пакрысе даліваюць 10 узьбітых жаўткоў і 5 яек, якія перамешваюць. Затым дасыпаюць рэшту мукі і ўзьбіваюць цеста, пакуль не пачне адставаць ад рук. Пасьля ўсыпаюць 200 грамаў цукру і ўліваюць топленае масла пакаёвай тэмпэратуры. Урэшце ўкідваюць тонка нарэзаныя ўздоўж мігдалы (65 г), разынкі (130 г) і цукаты. Атрыманае разьмешваюць і кладуць у форму, змазаную алеем і абсыпаную сухарамі. Пры гэтым, форму запаўняюць напалову. Калі цеста дадаткова падрасьце, пірог выпякаюць у гарачай печы гадзіну і 15 хвілінаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads