Вераб’і (Менская вобласьць)

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вераб’і́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1848 годзе вёска аднайменнага фальварку маёнтку Будслаў Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданне памешчыка І. І. Аскеркі, 6 двароў, 58 жыхароў. Фальварак меў 7 дваровых сялян, дом аканома, гумно, жывёльны двор, стайню. У 1868 годзе існавалі 2 вёскі (49 і 69 жыхароў) і фальварак (21 жыхар). У 1904 годзе на месцы сучаснай вёскі былі прыватны фальварак (16 жыхароў) і вёска (217 жыхароў) у складзе Будслаўскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні.

У 1921 годзе вёска Будслаўскай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У вёсцы было 55 двароў, 257 жыхароў; у сядзібе — 3 двары, 33 жыхары.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска — цэнтар Вераб’ёўскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей, з 27 сакавіка 1959 году ў Пузырскім сельсавеце[2], з 20 студзеня 1960 году у Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Мядзельскім раёне.

У сьнежні 1949 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас «Маладая гвардыя», да 06.02.1975 г. вёска — цэнтар узбуйненага калгасу з той жа назвай. З 1975 году — калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1960 год — 259 жыхароў
  • 1997 год — 72 двары, 135 жыхароў
  • 2009 год — 112 чалавек[4]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads