Крывіцкі сельсавет (Мядзельскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Крывічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Крывічы. З 20 верасьня 1944 года ў складзе Маладэчанскай вобласьці. 28 чэрвеня 1958 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Крывіцкага пассавету.
З 20 студзеня 1960 году пассавет у складзе Менскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Мядзельскага раёну. 27 сьнежня 1962 году ў склад Касьцяневіцкага сельсавету Вялейскага раёну перададзены 4 населеныя пункты (Лоцевічы, Навасёлкі, Субачы і Цярэшкі)[1]. 8 чэрвеня 1963 году да пассавету далучана тэрыторыя скасаванага Сіўцаўскага сельсавету[2].
30 кастрычніка 2009 году Крывіцкі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет, якому перададзеныя ўсе населеныя пункты — Васілеўшчына, Вераб’і, Грыбкі, Дубаносы, Завугольле, Залесьсе, Капусьцічы, Кулікова, Маставікі, Навасёлкі, Папоўка, Пузыры — скасаванага Пузыроўскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва пассавету паводле перапісу 2009 году (13 населеных пунктаў без Крывічаў) — 559 чалавек[4], зь іх 97,1% — беларусы, 1,6% — расейцы[5].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads