Весялоўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Весялоўка
Remove ads

Весялоўка, Басіялаўка — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночнай частцы места, на правым беразе Сьвіслачы.

Thumb
Сядзіба Браўдэраў, 1930 р.

На паўднёвы захад ад Басіялаўкі пачынаецца Людамонт, на паўночны захад — Кальварышкі і Крупцы, на ўсход — Пярэспа[1][2].

Назва

Тапонім Басіялаўка мае татарскае паходжаньне — гістарычна гэтую мясцовасьць насялялі беларускія татары. Відаць, з прычыны непразрыстай (з пункту гледжаньня беларускай мовы) этымалёгіі ў дакумэнтах менскіх ураднікаў сустракаюцца розныя формы назвы: Басіялаўка, Бейсалаўка, Басалаўка, Бесіялаўка. Пазьней назва мясцовасьці натуральным чынам трансфармавалася да больш этымалягічна празрыстай Весялоўкі[3].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Жаночыя курсы ў сядзібе, 1930 р.

Фальварак Басіялаўка ўпершыню ўпамінаецца ў XVIII ст. У 1703 року ксёндз М. Круковіч набыў яго ў валоданьне Менскага кляштару бэнэдыктынаў[4].

У чэрвені 1875 року фэрму ў Весялоўцы выкупіў прускі садавод Ю. Голаш, які ўзяўся за арганізацыю штучнага садаводзтва. Увосень таго ж року тут збудавал жылы дом, аранжарэю і цяпліцу, завялі парнікі, гадавальнікі пладовых і іншых пародаў дрэваў і кустоў. У 1883 року фэрма займала 36 дзесяцінаў, прадукцыя прадавалася ў краме на Захараўскай вуліцы (дом Кругліка)[5]. У пачатку XX ст. да Весялоўкі далучылі Кальварышкі[6].

У красавіку 1919 року ў былым маёнтку банкіра Браўдэра ў Весялоўцы заснавалі адну зь першых у Беларускай ССР моладзевых камунаў. З ініцыятывы савецкіх уладаў тут распачала працу калёнія працоўнай моладзі імя Г. Фейгіна, якая налічвала каля 500 чалавек[7]. У 1930 року дзенічалі жаночыя курсы[8]. На 1970 рок Весялоўка была цэнтрам калектыўнай гаспадаркі «Савецкая Беларусь» і ўваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавету Менскага раёну, тут было 192 двары і 800 жыхароў[9]. У 1972 року вёска ўвайшла ў межы Менску. У гэты час тут існавалі вуліцы Алейная (па далучэньні да места назву зьмянілі на Садовы завулак), Крывая, Набярэжная і Садовая. У пачатку 1980-х рокаў пры будаваньні разьвязкі АрлоўскаяПаркавая магістраль і выстаўнога цэнтру БелЭкспа будынкі вёскі трапілі пад знос.

Прыкладна да 2010-х рокаў у Менску існавалі 1-ы і 2-гі Басіялаўскія завулкі, якія па ўпарадкаваньні мясцовасьці сталі часткай парку Перамогі. На поўнач ад іх, вакол выстаўнога комплексу БелЭкспа, знаходзілася другая частка прадмесьця, якую неафіцыйна называюць Весялоўкай[a].

Remove ads

Заўвагі

  1. На 2021 рок пазначаецца адпаведнай назвай на электронных мапах OpenStreetMap і Яндэкс.Мапы.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads