Вольберавічы
вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольберавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Поні. Уваходзяць у склад Бярэзінскага сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Вольбэр або Вольбэра (Wolber, Wolbero) і Альбэр (Alber) — імёны германскага паходжаньня[2][3].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Hniezdziłów Olborowicze (1690 год)[4]; Olborowicze dwór, wieś, karczma (1784 год)[5].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Узьніклі не пазьней за XVI ст. на тэрыторыі ўладаньняў Манівідаў. У XVII—XVIII ст. упамінаюцца як уласнасьць кармэлітаў, уваходзілі ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Докшыцкім, з 1797 году Барысаўскім павеце.
У XIX — пачатку XX ст. існавалі вёскі Ольберавічы (Альберавічы), Старыя і Новыя Вольбаравічы, а таксама фальварак Вольбаравічы ў Барысаўскім павеце Менскай губэрні[6][7].
Найноўшы час
З 1924 году вёска ў Бярэзінскім сельсавеце Бягомельскага, у 1962—1965 гадох Глыбоцкага, у 1960—1962 гадох і з 1965 году Докшыцкага раёну.
Remove ads
Насельніцтва
- 1909 год — 203 чалавекі у вёсцы Новых Вольберавічах і 466 чалавек у сяле Вольберавічах[8]
- 2009 год — 17 чалавек
Страчаная спадчына
- Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads