Вольга Іпатава

беларуская пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́льга Іпа́тава (1 студзеня 1945, Мір, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларуская пісьменьніца, перакладніца, грамадзкая дзяячка.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў мястэчку Міры Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці ў сям’і службоўцаў. Па сьмерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956—1961). У 1961 годзе скончыла ў Горадні сярэднюю школу № 7 і паступіла на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1963 годзе перавялася на завочнае адзьдзяленьне, якое скончыла ў 1967 годзе.

Працавала настаўніцай у вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцай у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктаркай, загадніцай сэктару ў Гарадзенскім гаркаме камсамолу (1965—1968), рэдактаркай на абласной студыі тэлебачаньня (1968—1970). У 1970—1973 гг. — літаратурная супрацоўніца газэты «Літаратура і мастацтва», затым літаратурная кансультантка газэты «Чырвоная зьмена». У 1975—1978 гг. — асьпірантка Літаратурнага інстытуту ў Маскве. У 1978—1979 гадох ізноў працавала літаратурнай кансультанткай у «Чырвонай зьмене». У 1985—1989 гг. — галоўная рэдактарка літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачаньня. З 1989 году — загадніца адзьдзелу, з 1990 году — намесьніца галоўнага рэдактара часопісу «Спадчына»[2].

У 1991—1995 гадох Вольга Іпатава была галоўнай рэдактаркай газэты «Культура». З 1998 да 2001 году — намесьніцай старшыні, а з 2001 да 2002 году — старшынёй Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У 2009 годзе ўвайшла ў грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[3].

Remove ads

Творчасьць

Друкуецца з 1959 году. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на расейскай мове), зборнікаў аповесьцяў і апавяданьняў «Вецер над стромай» (1977, расейскае выданьне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня» (1989), «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп’есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).

У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылёгія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедзіміна», «Альгердава дзіда») і інш.

Творы Вольгі Іпатавай пераведзеныя на расейскую, ангельскую, нямецкую, узбэцкую, баўгарскую, польскую, славацкую, чэскую мовы, а таксама на мову хіндзі.

Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы расейскіх, летувіскіх, украінскіх, узбэцкіх, армянскіх пісьменьнікаў, займаецца грамадзкай дзейнасьцю[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads