Вольдзікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольдзікі — вёска ў Беларусі, каля ракі Чапунькі. Уваходзяць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Вальціка або Вальдзіка (Waltiko, Waldiko) — імя германскага паходжаньня[2][3].
Гісторыя
У другой палове XVII ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 годзе ўладаваньне Р. Даўгялы, 4 дымы. Належала да Івейскай парафіі.
У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, належала да маёнтку Лаздуны Мілеўскіх. У 1861 годзе ў вёсцы 40 рэвіскіх душ, 2 аднадворцы. У 1909 годзе 180 жыхароў, 423 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гадох у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 годзе 32 двары, 188 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 году вёска (45 двароў, 239 жыхароў) у Бобравіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. У 1950 годзе савецкія ўлады стварылі ў вёсцы калгас імя Пушкіна. 3 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне, з 1969 г. у складзе калгаса «Іскра». У 1970 годзе 203 жыхары, у 1986 годзе 46 двароў, 125 жыхароў. Працавалі бібліятэка, крама, лазьня. У 1999 годзе 34 двары, 80 жыхароў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads