Вальцейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальцейка, Вальдзейка (Волдзік), Уладзейка (Валодка, Вайлодка) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Вальціка або Вальдзіка, пазьней Вальдэка або Вольдэка (Waltiko[1], Waldiko, Waldecke[2], Woldeke[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Waldko (Waltko, Waldek, Waltek)[6].
У 1621 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Erhardus Waldeck, Saloviensis Borussus, у 1624 годзе — Fridericus Waldeck, Saloviensis Borussus, у 1642 годзе — Fridericus Waldeck, Saloviensis Prussus, у 1648 і 1651 гадох — Erhardus Waldeck, Tilsensis Borussus[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Упите Володъку Ятовтовичу два чоловеки (9 лістапада 1449 году)[8]; Стас Волтеиковичъ (1528 год)[9]; Воилодко Колъбовичъ (1565 год)[10]; wioskę Wołdziki nad rz. Czapunią, w starostwie lipniskim, w pow. oszmiańskim leżącą (23 лютага 1658 году)[11]; Mieszczanie JKm Miasta Mozyrskiego… Stephan Władeykowicz (20 кастрычніка 1670 году)[12]; Wołdziki (1744 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Валодка Ятаўтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
- Стась Вальцейкавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Вайлодка Колбавіч — кобрынскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1565 году
У 1586 годзе ўпаміналася сяло Вальдзейкі ва Ўпіцкім павеце[14].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Вольдзікі, у гістарычнай Прусіі — Валдыкі, у былым Жамойцкім старостве — Валодкішкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads