Вуглы (Брагінскі раён)
вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуглы́[1] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавету, месьціцца за 13 км на поўнач ад Брагіна, 33 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля. Рагазін
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага


Найраней паселішча згаданае ў актах Кіеўскага гродзкага суда 20 ліпеня 1641 году[a], калі пані Крысьціна, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Вішнявецкаму сваю палову замка і места Брагін зь сёламі, сярод якіх былі і Вуглы[b][3].
На 7 сакавіка 1650 году, г. зн. за часоў «хмяльніччыны», дзяржаўцам Брагіна і часткі воласьці, якая да 1641 г. належала пані Крысьціне Даніловічавай, быў пан Даніэль Сіліч. Вуглы названыя сярод тых паселішчаў, у якіх не засталося ні дымоў, ні падданых[4].
Расейская імпэрыя
Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Вуглы — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскі Вуглы, Каманоў, сяло Сялец, хутар Малейкі, якія належалі панам Людвіку і Алаізію Ракіцкім, у «оренду поступлено капитану Сандеру».[6].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вуглы ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[7].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads