Малейкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Малейкі
Remove ads

Мале́йкі[1] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Цэнтар Малейкаўскага сельсавету..

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Разьмяшчэньне

За 8 км на ўсход ад Брагіна, 32 км ад чыгункавай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 138 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з аўтадарогай Рэчыца — Лоеў.

Пляноўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўдні пад простым кутом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. На захадзе, паралельна асноўным, размешчана яшчэ адна кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Фрагмэнт запісу князя Ярэмія Вішнявецкага 1638 г.

У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Малейкі, ды яшчэ з 3 хутарамі[2].

У люстрацыі падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1683 году сказана, што зь дзевяці дымоў вёскі Малейкі пана Самуэля Сіліча выбіраліся 2 злотых[3]. Пад 1687 годам у справе Оўруцкага гродзкага суда Малейкі названыя сярод паселішчаў, якія моцна пацярпелі ад працяглага (зь лістападу 1686 года да самых świątek zielonych) пастою рэестравых казакоў палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага. У пяці дварах з васьмі (a trzy za Dniepr poszli[a]) вёсак Малейкі і Катловіца карміліся ажно 25 казакоў, бо палкоўнік меў на мэце зруйнаваць маетнасьць ненавіснага дзяржаўцы пана С. Сіліча. За два вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі дзёгцю, за здор вяскоўцы заплацілі 82 злотых, за гарэлку — 20 зл., за 8 пар хустаў палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, порах — 31 зл., а яшчэ далі легуміны 5 вёдраў, аўса 3 вядры, за соль 2 зл.[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Малейкі – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскі Каманоў, Гарадзішча, Вуглы, хутар Малейкі, якія належалі панам Людвіку і Алаізію Ракіцкім, у «оренду поступлено капитану Сандеру».[6].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Малейкі, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 143 двары, 404 жыхары[8].
  • 2004 год — 142 двара, 392 жыхара.
  • 2006 год — 137 двароў, 379 чалавек, зь якіх 86 ва ўзросьце да 16 гадоў, 218 — у працаздольным і 75 — старэйшым за працаздольны.

Асобы

Заўвагі

  1. Менавіта з Малейкаў, бо ў Катловіцы напярэдадні згаданы хіба адзін двор.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads