Высокая Старына
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Высо́кая Старына́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад раённага цэнтру, 18 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы, каля ракі Балачанка.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку ХХ ст. засьценак у Пагарэльскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе ваколіца, меўся малітоўны дом.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 15 двароў, 109 жыхароў
- 1908 год — 17 двароў, 126 жыхароў
- 1926 год — 20 двароў, 109 жыхароў
- 1960 год — 72 жыхары
- 2002 год — 10 двароў, 16 жыхароў
- 2009 год — 9 чалавек[3]
- 2012 год — 5 гаспадарак, 8 жыхароў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads