Забалеўскадворскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Забалеўскадво́рскі сельсаве́т (афіцыйная назва — Чырвонакастры́чніцкі сельсавет[1] або Краснаакця́барскі сельсавет[2]) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Забалеўскі Двор.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1917 годзе створаны Балоцкі сельсавет у складзе Пухавіцкай воласьці Ігуменскага (з 18 верасьня 1923 году — Чэрвеньскага) павету Менскай губэрні РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Пухавіцкага раёну Менскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці[3].

16 жніўня 1973 году сельсавет перайменаваны ў Чырвонакастрычніцкі, цэнтар перанесены ў вёску Забалеўскі Двор (з 1922 году — Чырвоны Кастрычнік).

29 чэрвеня 2006 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Асавок, Балоча, Высокая Старына, Дукаўка, Забалеўскі Двор, Залесьсе, Зафранцуская Грэбля, Падкосьсе, Растокі, Рэпішча, Снусьцік, Француская Грэбля, Хідра, Ясная Паляна — перададзеныя ў склад Пухавіцкага сельсавету[4].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1974 году — 15[5]
  • 1 студзеня 1981 году — 14[6]
  • 1 студзеня 1986 году — 14[7]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads