Вэрнэр Карл Гайзэнбэрг

нямецкі тэарэтычны фізык, нобэлеўскі ляўрэат From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэрнэр Карл Гайзэнбэрг
Remove ads

Вэ́рнэр Карл Га́йзэнбэрг (па-нямецку: Werner Karl Heisenberg; 5 сьнежня 1901, Вюрцбург, Нямеччына — 1 лютага 1976, Мюнхэн, Нямеччына) — нямецкі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1932), за фундамэнтальны ўнёсак у стварэньне квантавае мэханікі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцё й кар’ера

Пачатак кар’еры

Гайзэнбэрг нарадзіўся ў Вюрцбургу, (Нямеччына) у сям’і настаўніка клясычнае літаратуры Каспара Эрнеста Аўгуста Гайзэнбэрга (па-нямецку: Kaspar Ernst August Heisenberg) й яго жонкі Ані Фуклейн (па-нямецку: Annie Wecklein).

Ён вывучаў матэматыку й фізыку з 1920 па 1923 гадах у Мюнхэнскім (па-нямецку: Ludwig-Maximilians-Universität München) і Гётынгенскім унівэрсытэтах (па-нямецку: Georg-August-Universität Göttingen). У Мюнхэне ягонымі навуковымі кіраўнікамі былі Арнольд Зомэрфэльд і Вільгельм Він, у Гётынгене — Макс Борн і Джэймз Франк, матэматыку ён вывучаў з дапамогай Дэвіда Гілбэрта. Дактарат скончыў у 1923 годзе пад кіраўніцтвам Арнольда Зомэрфэльда. Хабілітацыю зрабіў у 1924 годзе ў Гётынгене пад кіраўніцтвам Макса Борна.

Гётынген, Капэнгаген і Ляйпцыг

З 1924 па 1927 гады Гайзенбэрг быў прыватдацэнтам у Гётынгене. Пачынаючы з 17 верасьня 1924 году па 1 траўня 1925 году пры падтрымцы таварыства «Міжнародны адукацыйны фонд Ракфэлера» (па-ангельску: International Education Board Rockefeller Foundation) праводзіў сумесныя дасьледаваньні разам з Нільсам Борам, дырэктарам Інстытуту Тэарэтычнай фізыкі унівэрсытэту ў Капэнгагене. Гайзэнберг пасьля вярнуўся ў Гётынген разам з Максам Борнам і Паскалем Ёрданам, каб прадоўжыць разбудоўваць сваю тэорыю матрычнай мэханікі, аднаго з сфармуляваньняў кантавай мэханіка. З 1 траўня 1926 года пачаў чытаць лекцыі, як асыстэнт Бора на ўнівэрсытэце Капэнгагене. Менавіта там у 1927 годзе Гайзенбэрг адкрыў свой прынцып нявызначанасьці. 23 лютага Гайзэнбэрг напісаў ліст свайму сябру Вольфгангу Паўлі, зь якім быў знаёмы па вучобе ў LMU, дзе апісаў гэты новы прынцып.

У 1927 годзе Гайзенбэрг атрымаў пасаду звычайнага прафэсара (па-нямецку: ordentlicher Professor) па тэарэтычнай фізыцы й ўзначаліў факультэт фізыкі Унівэрсытэту ў Ляйпцыгу. Лекцыя, прысьвечаная яго інаўгурацыі, адбылася 1 лютага 1928 году. Адна з першых прац, апублікаваных у ляйпцыскі пэрыяд жыцьця, была прысьвечана вытлумачэньню фэрамагнэтызму праз прынцып выключэньня, адкрыты Вольфгангам Паўлі.

Матрычная мэханіка й Нобэлеўская прэмія

Фундамэнтальны артыкул Гайзенбэрга, прысьвечаны квантавай мэханіцы[7], азадачыў фізыкаў ды гісторыкаў.

Рух нямецкіх фізыкаў

Другая Сусьветная вайна

У 1941 годзе ён быў прызначаны дырэктарам Інстытуту фізыкі кайзэра Вільгельма ў Бэрліне і кіраваў нямецкім праектам па стварэньні атамнай зброі[8].

Уранавы клюб

Апэрацыя Алсас і апэрацыя Эпсэлён

Пасьля 1945 году

Памёр 1 лютага 1976 у сваім дому ў Мюнхэне ад раку нырак.

Remove ads

Унёсак у навуку

Адзін са стваральнікаў квантавае мэханікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы (1932, за вялізны ўнёсак у разьвіцьцё квантавае мэханікі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads