Вяжное
хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вяжно́е[2] (таксама — Ве́жнае[3]) — хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вяжное ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад шашы Р85, між вёскамі Блажкі, Гурыны і Дымнікі.
Паўз хутар працякае рэчка Кубанька.
Мінуўшчына
За расейскім часам — пагост у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Тут існавалі народная вучэльня, праваслаўная царква, вятрак, піцейны дом.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 — у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 14 жыхароў, 2 двары (перапіс)
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 50 жыхароў; 1978 год — 4 дамы, 7 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 85 жыхароў, 40 двароў; 2009 год — 1 чалавек[5].
У другой палове 2000-х[6] быў збудаваны праваслаўны жаночы скіт[7]. З 2008 тут шторок ладзяцца моладзевыя сэмінары Берасьцейскае япархіі.
Транспарт
Каля вёскі праходзіць аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы.
Турыстычная інфармацыя
- Царква Сьвятога Мікалая (1771) — гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь
- Крыніца з купельлю (адміністрацыйна належыць да Камянецкага раёну)[8].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads