Вялікі Трасьцянец

вёска ў Навадворскім сельсавеце Менскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікі Трасьцянец
Remove ads

Вялі́кі Трасьцяне́ц[2]вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, каля Партызанскага праспэкту, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад Менску. Вялікі Трасьцянец уваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1503 годзе сяло Трасьцянцы, 6 службаў «бліз места Менскага» нададзенае Менскаму Ўвазьнясенскаму манастыру, у Менскім павеце Віленскага ваяводзтва ВКЛ. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітае (1793) у складзе Расейскае імпэрыі[3].

У 1800 г. вёска, 6 двароў, 44 жыхары, на левым беразе ракі Ельніца, на правым — фальварак і млын, уласнасьць Р. Прушынскага, у Менскім павеце Менскае губэрні.

У 2-й палове XIX ст. вёска падзялілася на Вялікі (ён жа Стары) Трасьцянец і Малы (ён жа Новы) Трасьцянец. У 1897 г. вёскі Вялікі Трасьцянец (32 двары, 210 жыхароў, хлебазапасны магазын), Трасьцянец (14 двароў, 107 жыхароў), маёнтак Трасьцянец (двор, 23 жыхары), фальварак (15 жыхароў, вадзяны млын), у Сеніцкай воласьці Менскага павету[3].

У 1917 г. вёска (45 двароў, 270 жыхароў) і 2 маёнткі (58 жыхароў). Зь лютага па сьнежань 1918 г. вёска акупаваная войскамі Нямецкае імпэрыі, зь ліпеня 1919 г. па ліпень 1920 г. і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 г. — войскамі Польшчы[3].

З 20 жніўня 1924 г. вёска — цэнтар Трасьцянецкага сельсавету Самахвалавіцкага раёну Менскае акругі (да 26 ліпеня 1930 г.) У 1930-я арганізаваны калгас імя Гамарніка, працавала кузьня. З 18 студзеня 1931 г. уключаная ў межы гораду Менску. З 26 траўня 1935 г. у Менскім раёне. З 20 лютага 1938 г. у Менскай вобласьці[3].

У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны[3]. У Трасьцянецкім лягеры сьмерці нацысты зьнішчылі 206 500 чалавек[3].

З 16 ліпеня 1954 г. у Гатаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 г. у Навадворскім сельсавеце. У 1997 г. 634 гаспадаркі, 1514 жыхароў. У 2010 г. у вёсцы ёсьць дзіцячая амбуляторыя, сярэдняя школа, ясьлі-сад, крамы, аптэкі. Каля вёскі помнік ахвярам фашызму на ўшанаваньне памяці ахвяраў Трасьцянецкага лягеру сьмерці, у 1963 г. пастаўлены абэліск[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 2527 чалавек[1]
  • 1999 год — 2054 чалавекі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads