Вячаслаў Глеб

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячаслаў Глеб (нарадзіўся 12 лютага 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2004—2011 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Малодшы брат Аляксандра Глеба. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[3].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У 2001 годзе склаў працоўную дамову зь нямецкім «Штутгартам», дзе гуляў ягоны старэйшы брат Аляксандар Глеб. Прайсьці ў асноўную каманду ня здолеў, але згуляў за «Штутгарт II». Агулам за другую каманду згуляў 25 матчаў і забіў 5 галоў. Потым перайшоў у «Гамбург». У 2005 годзе гуляў за швайцарскі «Грасгопэр». Пасьля вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт зь менскім МТЗ-РІПА. Глеб мог перайсьці ў шатляндзкую лігу ў клюб «Гартс», але пераход не адбыўся. У 2009—2010 гадах гуляў за кітайскія каманды «Шанхай Шэньхуа» і «Шэньчжэнь Рубі». У 2011 годзе падпісаў кантракт зь менскім «Дынама». Пасьля зьмены трэнэра, Глеб больш не праходзіў у галоўную каманду, а гуляў за дубль. Улетку кантракт з «Дынама» быў скасаваны. Другую палову сэзону Глеб правёў у нямецкім «Франкфурце», але пасьля зьмены трэнэра пакінуў каманду.

У лютым 2012 году далучыўся да «Гомля». Дапамог клюбу выйграць Супэркубак 2012 году, аформіўшы дубль у браму БАТЭ. У ліпені 2012 году спыніў супрацоўніцтва з гомельскім клюбам, а ў верасьні ў якасьці свабоднага агента падпісаў кантракт з клюбам АЭЛ другога дывізіёну Грэцыі[4].

У студзені 2013 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[5], дзе стаў гульцом асновы. За два сэзоны ў жодзінскім клюбе забіў 11 галоў і аддаў 16 галявых перадач. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[6].

У лютым 2016 году па заканчэньні кантракта з жодзінскім клюбам пачаў трэнавацца зь «Іслаччу»[7]. У сакавіку галоўны трэнэр «Тарпэда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка абвесьціў, што Глеба не будзе ў камандзе ў новым сэзоне[8]. Пазьней Вячаслаў далучыўся да складу «Крумкачоў», зь якімі 28 сакавіка падпісаў паўгадавы кантракт[9]. Стаў асноўным нападнікам сталічнага клюбу, улетку падоўжыў кантракт да канца сэзону.

У сьнежні 2016 году кантракт Глеба з «Крумкачамі» скончыўся, але ў пачатку 2017 году ён пачаў трэнавацца разам з камандай і ў сакавіку падпісаў новы кантракт да канца 2017 году[10]. Пасьля прыходу ў канцы траўня на пасаду галоўнага трэнэра Аляксея Кучука страціў месца ў асноўным складзе. У ліпені 2017 году скасаваў кантракт з «Крумкачамі»[11].

Неўзабаве пасьля зыходу са сталічнага клюбу ўзгадніў кантракт з гарадзенскім «Нёманам» да канца сэзону[12]. У складзе «Нёмана» неўзабаве замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка. У лістападзе 2017 году стала вядома, што Вячаслаў падоўжыў кантракт з гарадзенцамі[13]. У сэзоне 2018 году, аднак, толькі тройчы выйшаў на замену. У ліпені 2018 году стала вядома, што Вячаслаў пакінуў «Нёман»[14].

У студзені 2019 году далучыўся да койданаўскага «Арсэнала»[15], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У 2020 годзе згуляў за каманду ў двух матчах Першай лігі, пасьля чаго пакінуў «Арсэнал» і завяршыў кар’еру. У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[16].

Міжнародная

Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі з 2004 году. Першы гол забіў у браму зборнай Турэччыны 18 жніўня 2004 году. Усяго адзначыўся 12 галамі.

Remove ads

Грамадзка-палітычныя погляды

У сакавіку 2017 году ў інтэрвію «Радыё Свабода» Вячаслаў Глеб адзначыў, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг зьяўляюцца адвечнымі сымбалямі Беларусі[17].

У кастрычніку 2018 году Вячаслаў Глеб разам з жонкай наведалі рэстарацыю, пабудаваную ў ахоўнай зоне мэмарыялу Курапаты. У гэты час актывісты ладзілі акцыю супраць рэстарацыі. Глеб разам з жонкай раскрытыкавалі дзеяньні актывістаў, ужываючы абразу[18].

Remove ads

Дасягненьні

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads