Віленская беларуская пілігрымка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віленская пілігрымка — штогадовае рэлігійнае шэсьце беларускіх пілігрымаў да Кальварыі пад Вільняй. Адбывалася кожны чэрвень працягам 1935—1940 гадоў на Тройцу.

I Віленская пілігрымка

Першая пілігрымка адбылася 2 чэрвеня 1935 году «[…] для таго, каб хрысьціяніну даць адпаведную магчымасьць тайніцы мукаў Збаўцы разважаць, шмат дзе на сьвеце на гэта празначаны, пасьвячаныя з адпаведнымі стацыямі мясцы, якія завуцца Кальварыяй. У нас гэткая Кальварыя знаходзіцца пад Вільняй. У гэту Віленскую Кальварыю […] йшлі і ідуць каталікі нашага краю, часта ў вялікіх працэсіях і пелігрымках, каб там, праз колькі гадзін абходзячы стацыі, прыпамінаючыя галоўныя здарэньні мукі Хрыстуса, разважаць іх і маліцца».[1]

Паколькі малітвы ў Кальварыі прамаўляліся польскай мовай, і малітоўнікі былі таксама па-польску, то таму «як толькі пачалося адраджэньне беларускага народу, беларусы каталікі заўсёды думалі аб тым, каб […] і ў кальварыйскіх пелігрымках карыстацца роднай мовай нашага народу, мовай беларускай. Думка арганізаваць беларускую каталіцкую пелігрымку ў Кальварыю паўстала гадоў таму дзесятак. Паходзіць яна ад кс. В. Гадлеўскага».[2]

Першую пілігрымку зарганізаваў Беларускі Касьцёльны Камітэт у Вільні. Паперад былі апублікаваныя паведамленьні ў беларускай прэсе.[3] Апрача таго была выдадзена кніжачка «Успамін з Кальварыі» з пералікам стацый, малітвамі і набожнымі песнямі. Асобна заклікалі далучацца беларускую моладзь. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры у Вільне даваў дармавы начлег тым, хто прыбываў да пілігрымкі загадзя.[4]

У першай пілігрымцы ўдзельнічала да 300 чалавек, у тым ліку з Ляхавічаў (Баранавіцкі павет), Жадзішак (Вялейскі павет), Ключанаў, з-пад Сьвіра (Свянцянскі павет), з-пад Табарышак[5] і Кены, з-пад Барадзеніч (Браслаўскага павету) і з Ашмяншчыны.

Збор адбыўся 2 чэрвеня а 8-й ранку ў касьцёле сьв. Мікалая. Пасля імшы і прамовы кс. Адама Станкевіча працэсія з ім на чале а 9-й гадзіне накіравалася ў Кальварыю, дзе да яе далучыўся кс. Вінцэнт Гадлеўскі, ініцыятар беларускай пілігрымкі, які «павёў далей пелігрымку ўжо па кальварыйскіх стацыях». У канцы дарогі да працэсіі далучыўся кс. Станіслаў Глякоўскі. Па сканчэнні службы ў кальварыйскім касцёле спявалі беларускія рэлігійныя гімны: «О Божа, Спасе наш» і «Божа, што калісь народы…»[6]

Remove ads

II Віленская пілігрымка

Адразу пасля першай пілігрымкі 19 чэрвеня 1935 году адбылася малая пілігрымка кс. Віктара Шутовіча і Янкі Тарасевіча, названая ў прэсе «другай пілігрымкай».[7]. Аднак далей другай была названая вялікая пілігрымка наступнага году, якая адбылася 7 чэрвеня 1936 году.[8] Перад пілігрымкай, 6 чэрвеня, быў урачыста адкрыты помнік на магілцы Казіміра Сваяка на Росах.[9]


У гэты год таксама друкаваліся звароты да беларусаў-каталікоў, заклікаючы іх на абодва мерапрыемства.[10] Сама пілігрымка пачалася як і мінулы раз у касцёле св. Мікалая ўжо а 7-й ранку. Імшу адпраўляў кс. Адам Станкевіч. Прысутнічаў таксама кс. Антоні Дулінец з Пінскай дэцызіі. У прэсе адзначаныя групы пілігрымаў: Ключанская, Жодзішская, Адамчуцкая і Табарышская, Мядзведзіцка-Ляхавіцкая (з Баранавіцкага павету), Васілішская (Шчучынскі павет), Ашмянска-Смаргонская, Ваўкавыская і Віленская. Усяго ўдзельнічала ў пілігрымцы больш за 500 чалавек.

Ужо ў апісаннях другой пілігрымкі падкрэслена групавое фатаграфаванне пілігрымаў:

Урэшце стацыі абыйдзены ўсе […] Але тут не да адпачынку. Пачынаецца фатаграфія: сьпярша супольная, а пасьля розных паасобных групаў. Роль фатографа поўніць др. Ст. Грынкевіч, увіхаючыся з апаратам ад пачатку працэсіі аж да яе заканчэньня і разыходу.

Biełaruskaja pilihrymka. Białaruskaja Krynica, 1936, 10 červienia, Nr. 28 (669). Str. 2.


Thumb
Зьнімкі з III беларускай пілігрымкі на вокладцы "Хрысьціянскай думкі" (20 чэрвеня 1938). Фатограф Ст. Грынкевіч
Remove ads

III Віленская пілігрымка

Трэцяя пілігрымка адбылася 6 чэрвеня 1937 году а 7 ранку. Зборны пункт «для пешаходаў і фурманак» быў аб'яўлены каля рэдакцыі «Хрысьціянскай Думкі» на Завальнай вул. 1.[11] Пілігрымка пачалася зь імшы і казаньня кс. Язэпа Германовіча, які кіраваў той год мерапрыемствам.[12] Дапамагалі таксама кс. Адам Станкевіч і ўніяцкі святар Вацлаў Аношка з Дзялятыч.[13] У 8:30 ранку працэсія накіравалася праз горад у бок Кальварыі. Удзельнічала да 400 асобаў з 19 мясцінаў апрача Вільні: Сьвір, Гадуцішкі, Дукшты, Ключаны (Свянцянскага павету), Кена, Лаварышкі, Табарышкі, Тургелі, Малыя-Салечнікі, Жодзішкі, Данюшава (Вялейскага павету), Смаргонь, Куцэвічы, Баруны (Ашмянскага павету), Суботнікі, Дзявенішкі (Валожынскага павету), Барадзенічы (Браслаўскага павету), Рэпля (Ваўкавыскага павету), Дзялятычы (Наваградзкага павету). Па сканчэнні вандроўкі быў зроблены групавы здымак «пад кальварыйскімі соснамі».[14]

IV Віленская пілігрымка

На гэты час віленскія пілігрымкі ўжо ўспрымаліся не як чыста рэлігійнае мерапрыемства, а як частка нацыянальнага руху, таму да чацвёртай пілігрымкі далучыліся ўжо не толькі каталікі і ўніяты, але былі запрошаныя і праваслаўныя. Чацвёртая пілігрымка была зладжаная на Тройцу і пачалася 12 чэрвеня 1938 году а 7-й ранку пад касцёлам св. Мікалая. Наперад пілігрымкі друкаваліся аб ёй паведамленьні.[15] Падчас пілігрымкі святкавалі 25-годдзе святарства Віктара Шутовіча і Язэпа Германовіча. Імшу ў касцёле св. Мікалая адпраўляў Віктар Шутовіч, хорам дырыгаваў Адольф Клімовіч, сярод арганізатараў быў Андрэй Цікота. Колькасць удзельнікаў працэсіі налічвала больш за 600 асобаў.[16] Сярод іх былі кс. Адам Станкевіч, Міхайла Літовец. У прэсы даваліся загады падтрымліваць дысцыпліну пад час шэсьця й арганізатары засталіся ёй задаволеныя. Кс. Шутовіч пісаў кс. Тарасэвічу ў Чыкага 18 верасьня 1938: «Дысцыпліна ў паходзе была найлепшая, пяялі ўмела i натуральна. Вільня тут на беларусаў зьвярнула ўвагу».[17] Абход Крыжовай Дарогі трываў каля чатырох гадзінаў. «Тады пачалася фатаграфія. Кожная група фатаграфавалася асобна, бо кожная жадала мець ня толькі агульную фатаграфію, але так-жа й сваю ўласную. Фатаграаваў Ст. Грынкевіч, які папрацаваў дзеля гэтага нямала.»[18]

Памятнае фатаграфаванне ладзілася на кожнай пілігрымцы. Групавыя здымкі прадавалі ў рэдакцыі «Хрысьціянскай Думкі» па 15 грошаў за асобнік.[19]

Thumb
Заклік далучацца да IV пілігрымкі 12 чэрвеня 1938 й рады для чальцов: «падчас пяваньня пяяць усім», «ня весьці пустых гутарак» і інш. (Хрысьціянская думка, 10 чэрвеня 1938, №17. Стр. 8

Адразу пасьля пілігрымкі Язэп Германовіч быў высланы зь Вільні.[20]

У гэтай пілігрымцы ня ўдзейнічаў Гадлеўскі, што выклікала незадавальненьне з боку часопісу «Шлях Моладзі», які крытыкаваў яго як за недалучэньне, так і за адсутнасьці рэклямы пілігрымкі: «кс. В. Гадлеўскі ў „Бел. Фронце“ ані слоўцам не успамінуў аб беларускай пілігрымцы й ані сёлета ані ў мін. годзе ў бел. пілігрымцы ня браў удзелу. Беларускія ж пілігрымкі маюць сапраўды вялікае рэлігійнае й нацыянальнае беларускае значэньне і ў іх і ў іх бяруць удзел беларусы ўсіх кірункаў, за выняткам камуністаў».[21] На гэта Гадлеўскі на старонках «Беларускага Фронту» адпавядаў: «Ісьці ці ня ісьці на Кальварыю — ёсьць асабістай справай кожнага чалавека, у тым ліку і кс. Гадлеўскага».[22] У пілігрымцы наступнага года Гадлеўскі ўжо зноў прыймаў удзел.

Remove ads

V Віленская пілігрымка

Пятая Віленская пілігрымка адбылася зноў на Тройцу 4 чэрвеня 1939 году, на ёй святкавалася 950-годдзе хрысціянства ў Беларусі. Агулам на працэсію сабралося каля 800 асобаў. На гэты раз працягам абыхода стацый ішоў дождж.[23] Як і раней, удзельнічалі ксяндзы В. Шутовіч, Ст. Глякоўскі, В. Гадлеўскі. Апрача іншых груп у пілігрымцы бралі ўдзел беларускія скаўты і скаўткі,[24] «каторыя былі праўдзівай аздобай пілігрымкі».[25]


Remove ads

VI Віленская пілігрымка

Шостая і апошняя Беларуская віленская пілігрымка адбылася 2 чэрвеня 1940 году. Як і раней яна пачалася з набажэнства ў касцёле св. Мікалая. Колькасць удзельнікаў ацэньвалася ў 300 асобаў. Пры канцы ладзіліся ўжо традыцыйныя групавыя фатаграфаваньні. [26]

Публікацыі

  • Naša pieršaja Kalwaryja. Chryściajanskaja Dumka. 1935, čerwień. Nr. 6 (108). Str. 1-2.
  • Беларусы каталікі ідуць у Кальварыю. Шлях Моладзі. 1935, травень. №6 (79). Стр. 15-16.
  • Da Biełarusaŭ katalukoŭ! Białaruskaja Krynica. 1936, 31 traŭnia. Nr. 27 (668). Str. 4.
  • Biełaruskaja pilihrymka. Białaruskaja Krynica, 1936, 10 červienia, Nr. 28 (669). Str. 2.
  • Pakłon Kazimieru Swajaku i Kalwaryja. Chryścijanskaja dumka. 1936, čerwień. Nr. 6 (120). Str. 1-2.
  • Biełaruskaja pilihrymka ŭ Kalvaryju. Шлях Моладзі. 1936, чэрвень. № 6 (92). Стр. 15.
  • Paśla Kalwaryji. Chryścijanskaja Dumka. 1937, 20 čerwienia. Nr. 12 (138). Str. 1-3.
  • F. K. Uražańni z Biełaruskaj Pilihrymki u Kalvaryju. Chyścijanskaja Dumka. 1937, 20 čerwienia. Nr. 12 (138). Str. 6.
  • U Kalvaryju!.. Chryścijanskaja Duymka. 1938, 20 traŭnia, Nr.15 (163). Str. 1.
  • Kalvaryja i pravasłaunyja. Chryścianskaia Dumka. 1938, 1 červienia, Nr. 16 (164). Str.1.
  • U niadzielu 12.VI.38 na śv. Trojcu ŭsie ŭ Kalvaruju!. Chryścijanskaja Dumka. 1938, 10 červienia, Nr. 17 (165). Str. 8.
  • Niezabytyja časiny (Paśla Biełaruskaj Pilihrymki ŭ Kalvaryju). Chryścijanskaja Dumka. 1938, 20 červienia, Nr. 18 (166). Str. 1.
  • Fatahrafii z Biełaruskaj Pilihrymki ŭ Kalvaryju. Chryścijanskaja Dumka. 1938, 20 červienia, Nr. 18 (166). Str. 8.
  • Bielaruskaja Pilihrymka ŭ Kalvaryju. Šlach Moładzi. 1938, 30 červienia. Nr. 15 (131). Str. 6.
  • Uspamin z Kalvaryji pad Vilniaj. Šlach Moładzi. 1938, 30 červienia. Nr. 15 (131). Str. 6.
  • Biełaruskaja Pilihrymka ŭ Kalvaryi (u 950-yja ŭhodki Chryścijanstva ŭ Biełarusi). Chryścijanskaja Dumka. 1939, 10 červienia. Nr. 18 (202). Str. 1.
  • Беларуская Кальварыя. Беларускі фронт. 1939, 15 чэрвеня. № 12 (46). Стр. 4.
  • Biełaruskaja Pilihrymka ü Kalvaryju. Шлях Моладзі. 1939, 15 чэрвеня. № 11 (153). Стр. 3.
  • K.M. Paśla Kalvaryi (zaciemki i uražańni). Krynica, 1940, 7 červienia, Nr. 45 (754). Str. 1.
Remove ads

Здымкі

У архіве Віленскага Беларускага Музэя захоўваюцца здымкі зь пілігрымак розных гадоў са збораў Аляксея Анішчыка й Міраславы Русак:

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads