Баруны
вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бару́ны[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жылянцы. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 454 чалавекі. Знаходзяцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Ашмянаў, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны.
Баруны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, вядомае цудоўным абразам Маці Божай і базылянскім манастыром, у якім дзеяла адна з найлепшых школаў Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захаваўся адметны комплекс царквы і манастыра базылянаў у стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Назва
Бара (Baro) — імя германскага паходжаньня[4][5][6][7]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[8]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ун- (-un-) адзначаецца як у славянскіх[9], так і ў германскіх мовах[10]. У 1789 годзе ў Польшчы адзначалася прозьвішча Barun[11].
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Баруны ўтварыўся да асновы бор і азначае 'жыхароў бору'[12].
Вёскі Баруны і Барунова існавалі на гістарычнай Віцебшчыне[13][14].
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
У 1613 годзе мітрапаліт Язэп Руцкі спрыяў адкрыцьцю некалькіх установаў адукацыі, у тым ліку пачатковай школы для манахаў і сьвятароў у Барунах. У гэты час мястэчка ўваходзілася ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1778—1793 гадох у Барунах вялося будаваньне мураванага манастырскага корпусу, па сканчэньні якога школа пераўтварылася ў 6-клясную. У розны час у ёй навучаліся пісьменьнікі Антоні Эдвард Адынец, Юльян Корсак, Ігнат Ходзька; сярод настаўнікаў школы былі базыляны Ф. Бялдоўскі, М. Лебель, Б. Ляўковіч, Г. Лебель, Б. Гамалінскі, С. Катовіч, С. Ушацкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Баруны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Куцавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі школу, пазьней гвалтоўна адабралі царкву і манастыр ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
На 1855 год у Барунах было 17 двароў. У кастрычніку 1884 году з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі тут царкоўна-прыходзкую школу (28 вучняў, настаўнік В. Завадзкі, выпускнік Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі). У канцы XIX ст. Баруны былі ўласнасьцю ведамства духавенства Ўрадавага сыноду.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Баруны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Барунаў
- Царква па маскоўскай перабудове, 1915—1918 гг.
- Царква, 1916 гг.
- Капліца. Я. Драздовіч, 1929 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баруны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[15]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Баруны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У пачатку 1920-х гадоў у мястэчку дзеяла беларуская настаўніцкая сэмінарыя, дырэктарам якой быў Сымон Рак-Міхайлоўскі[16][17]. Жыхары Барунаў і вакольных вёсак бралі актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-вызвольным руху. Адзін зь ягоных кіраўнікоў — пасол сойму В. Станулевіч. Улетку 1928 і ў сьнежні 1929 году тут адбыліся мітынгі, на апошнім сябры Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу «Змаганьне» Я. Гаўрылік і Ф. Валынец пашыралі ўлёткі.
У 1939 годзе Баруны ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1991 год тут было 168 двароў, на 1995 год — 178. У 2000-я гады Баруны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Царква і манастыр, 1896 г.
- Царква і манастыр, каля 1900 г.
- Царква па маскоўскай перабудове, 1915—1918 гг.
- Рынак, 1917 г.
- Манастыр, 1920-я гг.
- Каплічка, 1920-я гг.
- Старая камяніца, 1920-я гг.
- Капліца, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Барунах працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Савецкая вуліца | Віленская вуліца (паўночная частка) Менская вуліца (паўднёвая частка) |
З урбананімічнай спадчыны Барунаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Гальшанская і Горная. Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка
Экспэрымэнтальная база і жвірова-сартавальны завод «Баруны».
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Могілкі вайсковыя часоў I Сусьветнай вайны
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (1747—1753; цяпер касьцёл)
Галерэя
- Былая царква
- Былая царква, інтэр'ер
- Манастыр базылянаў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads