Вільбут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільбут, Вілбут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вілібут або Вілбот (Willebut, Wilbot[a]) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільгерд, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Vilgard, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[2], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Сайбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Seiboth) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3]. Такім парадкам, імя Вільбут азначае «корань волі» (тое ж, што і Бутвіл)[4]. Адпаведнасьць імя Вільбут германскаму імю Willebut прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: боярынъ Ковеньского Юрыи Павловичъ Вильбутовича (14 жніўня 1551 году)[6]; Балтромей Миколаевичъ Вилбутовъ (1567 год)[7]; Юрю Павловичу Вилбутовичу (1568 год)[8]; Stanislawowi Wilbutowiczowi (1587—1591 гады)[9]; Chrystophorus Wilbutowicz Papłłońskj (17 жніўня 1655 году)[10]; Krzysztoph Wilbutowicz Papłłońskj (20 кастрычніка 1655 году)[11]; Powiatu Upitskiego: Jarosz Wilbutowicz Papłłońskj (23 кастрычніка 1655 году)[12]; ur. Krzysztofowi Wilbutowiczowi [s] Papłońskiemu (4 красавіка 1659 году)[13]; Wilbutowa (1671—1681 гады)[14]; ród Wilbutów Ibian (1690 год)[15]; Jan Wilbut, danik (27 чэрвеня 1692 году)[16]; Władysław Wilbut Stocki (7 лістапада 1765 году)[17].
Remove ads
Носьбіты
- Вільбут — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1589—1611 гадох[18]
- Ян Пётар Вільбутовіч Паплонскі († па 1711) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік Менскага ваяводзтва; меў сына Адама, палкоўніка Лідзкага павету, абранага ў 1780 годзе дэпутатам Галоўнага Трыбуналу на Рускую кадэнцыю ад шляхты Слонімскага павету[19]
- Уладзіслаў Вільбут Стоцкі — шляхціч Лідзкага павету, які ўпамінаецца ў 1765 годзе
З XVII ст. прыдомкам Вільбутовіч або Вілбутовіч карыстаўся літоўскі шляхецкі род Паплонскіх[20].
Вільбуты-Стоцкія — літоўскі шляхецкі род[21].
Вільбутовічы (Wilbutowicz) гербу Стрэмя — літоўскі шляхецкі род[22].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads