Вільгерд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгерд (Вільгерт, Вільгірд), Вільгард — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вілгерд, Вілігард, Вільгард або Вільгерт (Wilgeard[1], Vilgerdr[2], Vilgerd[3], Vilgerð[4], Willigard, Wilgard[5], Vilgard[6], Wilgert[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[9]. Такім парадкам, імя Вільгерд азначае «ахова волі» (тое ж, што і імя Гердвіл)[10].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Wilgard (Willgard, Willgardt)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: z P. Matiaszem Wilgirdem… Jósef Wilgird[12], Abraham Wilgird[13] (1690 год); Wieś Kurlanowo… Spila Wilgert y Pauluk (26 жніўня 1765 году)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Вільгард — неартадаксальны хрысьціянскі прапаведнік X ст.
- Вільгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік жамойцкі ў 1740 годзе[15]
Вільгерды або Вільгірды (Wilgierd, Wilgird) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету (ваколіцы Жыжмараў)[16].
Вільгерды (Wilgierd) гербу Бонча — літоўскі шляхецкі род[17].
У XVI ст. існаваў маёнтак Вільгардавічы (Вильгардовичи) у Жамойцкім старостве[18][19].
На 1906 год існавала вёска Вільгерты ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[20].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads