Вісігерд
(XIV—XV стст.) літоўскі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вісігерд, Візігерд — літоўскі баярын. На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Адравонж».
Магчыма, меў уладаньні каля Салечнікаў (у крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца Wissigirdendorff)[1].
Remove ads
Імя
Вісігард або Вісгерд (Wisigard, Wisgeard[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісбар, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisbar, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Такім парадкам, імя Вісігерд азначае «ахова мудрасьці»[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Wyssegerd[6], Wissegerd[7], Wyssegerd[8] (2 кастрычніка 1413 году).
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. Упамінаецца толькі ў акце Гарадзельскай уніі (1413 год). Магчыма, меў сына Давойну Вісігердавіча[9], які ўпамінаецца толькі ва ўмове з Польшчай ад 1401 году[10].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads