Вісігін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вісігін (Вісеген, Візгін), Вісакін (Візкін) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Вісікін або Візікін, пазьней Вісэген, Вісэкен або Віскін (Visekin, Wizikin, Wissegen[1], Wiseken[2], Whiskin[3]) і Генвіс (Genuis[4]) — імёны германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[7] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[8]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5]. Такім парадкам, імя Вісігін азначае «зачатак мудрасьці»[6].
Паходжаньне імя Вісагіна ад складаньня германскіх імёнаў Wiso і *Chino сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wissegen dem Samaythell (1409 год)[10]; cum Stanislao Wyssygyn[11], Stanislaus Wissigin[12], Stanislaum Wissigin[13] (2 кастрычніка 1413 году); чоловеки — Визгин (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[14] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[15]; quendam baronem multum notabilem nomine Wyssigynum (да 1416 году)[16]; Високгину две семъици[17], Визкгину чоловекъ[18], Високину 13 чоловеки[19] (1440—1492 гады); Високину Юревичу два чоловеки на имя: Жвирблис, Пикътус (9 лістапада 1449 году)[20]; небощику пану Визкгину… Визкгинъ… тую пашню Визкгиновъскую (1479—1491 гады)[21]; осмъ чоловеков, на имя… а Богдана Висикиновича (31 траўня 1503 году)[22][23]; ego Mila filia Viszgin (2 кастрычніка 1504 году)[24]; в бояръ керъновъскихъ — у Станка, a у Олехна, а в Бутька, а в Високина Михаиловичаовъ (18 лютага 1509 году)[25]; землю пустую въ Еишискомъ повете на имя Високгиновшчину (2 лютага 1511 году)[26]; въ Петра Висикиновича (15 траўня 1514 году)[27]; озера… Високинъ (29 студзеня 1517 году)[28]; Шедвид Визкинович (1538 год)[29].
Remove ads
Носьбіты
- Станіслаў Вісігін († па 1413) — літоўскі баярын, які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб Багорыю
- Вісакін (Вісагін) Юравіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Вісакін Міхайлавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1509 годзе
Візгіны (Wizgin) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[30].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася дзяржава Віскін у Амсьціслаўскім ваяводзтве[31].
На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Візгіны, на гістарычнай Браслаўшчыне — места Вісагіня.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads