Вішэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вішэка (Віска, Вішка, Вішэйка, Віжэйк), Вяшэйка (Вешыка, Вешка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вісіка, пазьней Вісэка, Віска або Вішка (Wisiko, Wiseko[1], Wieseke[2], Wisko, Wischke[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[5].
У Прусіі бытавала імя Вісека (Віска): Wisseke (1346 год)[6], Johannes Wyske (1354 год)[7]. Імя Вісейка бытавала ў ваколіцах Мэмэлю: Jan Wiseycke (1511—1520 гады)[8].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Віска (Wisko)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вижѣикъ (умова 1219 году); Drowmuti cum Weszcone filio (18 студзеня 1401 году)[10]; Wissegen dem Samaythen (1409 год)[11]; мещанъ полоцкихъ, путных людей, на имя Федковъ и брата его Михалковъ, Анъдреевых детей Висковича (28 траўня 1500 году)[12]; Анъдрея Висковичъ (1528 год)[13]; з роду Дов’ятовичовъ от Жеимъ Вешиковича Катерине (15 верасьня 1568 году)[14]; Ambrozem a Hryhorem Wiskowiczami (29 сакавіка 1539 году паводле выпісу 7 лютага 1686 году)[15]; паном Якубомъ Вешейкомъ… Якубовое Вешейковое… Якуба Вешейка (5 красавіка 1596 году)[16]; Julianna Wiszejko (1819 год)[17]; Wiszkiewicz Julija (XIX ст.)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Віжэйк († па 1219) — літоўскі князь з роду Рушкавічаў
- Вешка Дромуцевіч — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі
- Андрэй Віскавіч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Вішэковічы (Wiszekowicz) гербу Гейштар — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[19].
Вішкі (Wiszko) гербу Грыф — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[20].
На 1906 год існавала сядзіба Вішкавічы ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[21].
На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Вішкавічы.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads