Даўят (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўят (Даўют, Тавят, Дальлят) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Довят[a].

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Даўят або Давята (Dowyatt, Daviato[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўмонт; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Damondus) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Вілят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Wiliatus, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5]. Такім парадкам, імя Даўят азначае «здольны нашчадак»[6].

Адпаведнасьць імя Даўят германскаму імю Dowyatt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2]. Слушнасьць супастаўленьня імя Даўят з германскім імём Dowyatt прызнае летувіскі тапаніміст Аляксандрас Ванагас[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Давъятъ (умова 1219 году); Довъяту две семици (1440—1492 гады)[8]; Довъяту шесть чоловековъ (7 лістапада 1442 году)[9]; а Довіата зятя Іанкова (26 студзеня 1516 году)[10]; на имя Яна Довятовича (11 красавіка 1516 году)[11]; на имя Янъ Довятовичъ а брат его Щастный (12 красавіка 1516 году)[12]; Грин Довятовичъ[13], Марко Довятовичъ[14], Станько Довъятовичъ[15], Станко Довятовичъ[16], Довъятъ Мединович[17], Бортко Товъятович[18], Довъятъ Петровичъ[19], Болтромеи Довъятовичъ[20], Володко Довъятович[21], Кгабрыял Довъятовичъ[22], Бутко Довъятовичъ[23] (1528 год); пустовщын… а Довъятовщыну (7 сакавіка 1534 году)[24]; Довят Янович… Довят Якубович (1537—1538 гады)[25]; Родъ Довятовичъ[26], Стась Довятовичъ[27] (1567 год); земяном повету ковенского… роду Дов’ятовичовъ от Жеимъ (15 верасьня 1568 году)[28]; панов Дов’ятовичов[29]; Грыцъ Дов’ятович (XVI ст.)[30]; до земенина господаръского повету Упитского Томаша Товята (2 траўня 1586 году)[31]; з Доллятом (Хроніка літоўская і жамойцкая)[32]; Stanislaw Dowiatowicz (1602—1615 гады)[33]; Bałtromiej Dowiat… Józef Dowiat (1621 год)[34]; p. Mikołaj Dowiad (1673 год)[35]; Daniel Dowiad (1690 год)[36]; Andrey Dowiat (12 студзеня 1714 году)[37]; Tadeusz Dowiat (1765 год)[38]; Antoni Dowiatt (1799 год)[39]; Agata Dawiat (1800 год)[40]; Konstancja Dowjat (1801 год)[41].

Remove ads

Носьбіты

  • Даўят ( па 1219) — літоўскі князь
  • Даўят — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
  • Ян і Шчасны Давятавічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1516 годзе
  • Грын Давятавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Марка Давятавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Станька Даўятавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Станька Давятавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Даўят Медзінавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Даўят Пятровіч — паюрскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Балтрамей Даўятавіч — курклянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Валодзька Даўятавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Габрыял Даўятавіч — тандагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Буцька Даўятавіч — ясвойнаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Давят Якубавіч і Давят Янавічы — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
  • Балтрамей Янавіч і Ян Юр’евіч Даўютовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[42]
  • Кацярына Пятроўна Даўюцевіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1599 годзе[43]
  • Тадэвуш Довят — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году

Довяты гербаў Габданк і Грыф — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага, Лідзкага і Троцкага паветаў[44][45].

Довяты-Лабаноўскія — літоўскі шляхецкі род[46].

Давятовіч (Dowiatowicz) і Довят (Dowiatt) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[47].

У XVI ст. існаваў маёнтак Давятавічы (Довятовичи) у Жамойцкім старостве[48].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуюць вёскі Даўяты Вялікія і Даўяты Малыя, у гістарычнай Прусіі — Давяты.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads